Анатоль Пятровіч Селязнёў
Анатоль Пятровіч Селязнёў[1] (руск.: Анатолий Петрович Селезнёв; 29 студзеня 1923 — 19 кастрычніка 1993) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Ярушнікавы Кацельніцкага павета Вяцкай губерні (у сучасным Кацельніцкім раёне Кіраўскай вобласці Расіі). Скончыў пачатковую школу. У 1936 годзе разам з бацькамі пераехаў у Ніжні Тагіл, дзе скончыў 9 класаў. У Чырвонай Арміі з 1 студзеня 1942 года. Скончыў Камышлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. У дзеючай арміі з лютага 1944 года. Камандзір узвода 766-га стралковага палка (217-я стралковая дывізія, 48-я армія, 1-ы Беларускі фронт). Вызначыўся дзейнічаючы ў складзе дэсантнай групы, 3 ліпеня 1944 года ў баі за вёску Узляны Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. Замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты, адбіў 6 контратак ворага і вызваліў вёску. У 1947 годзе капітан Селязнёў звольнены ў запас. Жыў у Ніжнім Тагіле. Скончыў Свярдлоўскі юрыдычны інстытут. Працаваў адвакатам у Свярдлоўскай абласной калегіі адвакатаў, у юрыдычнай кансультацыі ў Ніжнім Тагіле. Памёр 19 кастрычніка 1993 года[2]. Пахаваны ў Ніжнім Тагіле на Вісімскіх могілках[2]. Узнагароды і званні
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia