Кіраў (Кіраўская вобласць)
Кіраў (руск.: Киров), горад (з 1374 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кіраўскай вобласці. Насельніцтва 464,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1181 годзе. Ранейшыя назвы — Вятка, Хлынаў. Горад размешчаны на рацэ Вятка, за 896 км ад Масквы. Цэнтр вытворчасці Дымкаўскай цацкі. ГісторыяПад назвай Хлынаў упершыню згадваецца ў летапісе пад 1457 годам, але як заснаванае наўгародцамі паселішча і ваеннае ўмацаванне існаваў значна раней (1374). Да Маскоўскай дзяржавы канчаткова далучаны ў 1489 годзе. З 1708 года ў складзе Сібірскай губерні, з 1727 года — Казанскай губерні. У 1781 года Хлынаў перайменаваны ў Вятку, якая з утварэннем Вяцкай губерні (1796) становіцца яе адміністрацыйным цэнтрам. У 1929 годзе горад увайшоў у Ніжагародскі край; з 1934 года (з перайменаваннем Вяткі ў Кіраў) — цэнтр Кіраўскага краю; з 1936 года — абласны цэнтр. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia