Анатоль Уладзіміравіч Рубанаў
Анатоль Уладзіміравіч Руба́наў (нар. 17 лютага 1958, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі і сацыёлаг, доктар сацыялагічных навук, прафесар. БіяграфіяНарадзіўся 17 лютага 1958 года ў горадзе Мінску. Выпускнік гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе некаторы час займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ва ўніверсітэце, адкуль быў прызваны для праходжання тэрміновай вайсковай службы ў Ваенна-марскі флот СССР. З 1985 года з’яўляўся навуковым супрацоўнікам Мінскага інстытута культуры. З 1988 года працаваў у Акадэміі навук Беларусі: спачатку Інстытуце філасофіі і права, потым — у Інстытуце сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі, з 1995 — вядучы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. У 1988 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Творчая актыўнасць маладога інжынера ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу»[1], у 1994 годзе — дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара сацыялагічных навук на тэму «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць». З 1999 па 2006 гады — першы намеснік дырэктара Мінскага НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З лютага 2006 года па студзень 2016 года працаваў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са студзеня 2016 года — прафесар кафедры сацыялогіі ФФСН Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 2007 года — галоўны рэдактар часопіса «Філасофія і сацыяльныя навукі». Аўтар больш за 130 навуковых публікацый. Сфера навуковых інтарэсаў
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia