Анатоль Фёдаравіч Кавалёў
Анатоль Фёдаравіч Кавалёў (10 мая 1926, вёска Даўгаполле, Гарадоцкі раён — 20 студзеня 2015, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992). БіяграфіяСкончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1958). 3 1963 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце. У 1965—1976 гадах загадваў кафедрай дэкаратыўнага мастацтва, у 1977—1980 гг. — кафедрай малюнка і методыкі выяўленчага мастацтва. Даследаваў тэорыю і практыку дызайну. Навуковую і вучэбна-метадычную дзейнасць спалучаў з творчасцю. Распрацаваў эмблему Ульянаўскага аўтазавода, шэраг юбілейных медалёў. Напісаў 3 кнігі (2 у сааўтарстве) і каля 60 артыкулаў па пытаннях выяўленчага мастацтва, дызайну і эстэтычнага выхавання. У 1977 годзе яму было прысвоена навуковае званне дацэнт, а ў 1992 годзе — званне прафесар. Акрамя метадычнай і навуковай работы, А. Ф. Кавалёў шмат часу аддаваў творчасці. Творы мастака экспанаваліся на міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх і абласных мастацкіх выставах. Яго работы знаходзяцца ў Эрмітажы, Ульянаўскім мастацкім музеі, у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і інш. Мастак працаваў у розных жанрах, аднак любімым жанрам лічыў пейзаж. Сярод жывапісных работ: «Бацька Мінай» (1980), «Бацькава хата», «3 вогненнай вёскі» (абедзве 1986), «Сафія Полацкая» (1987), «Позняя восень», «Вёска Даўгаполле» (абедзве 1988), «Дарога да Пушкіна» (1992), «Віцебская даўніна», «Зімовая казка» і трыпціх «Гімн старому Віцебску» (усе 1996). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia