Анатоль Фёдаравіч Комар
Анатоль Фёдаравіч Комар (у эміграцыі Ромар; 1902, Мінск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны. БіяграфіяДа вайны працаваў дацэнтам Мінскага політэхнічнага інстытута. Пасля захопу Мінска немцамі, з ліпеня 1941 года працаваў у гарадской адміністрацыі. Пасля забойства Вацлава Іваноўскага, са снежня 1943 года — бурмістр Мінска[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыццё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2]. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944). Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Германію[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, член Камітэта вызвалення народаў Расіі. На эміграцыі змяніў прозвішча на Ромар[3]. Памёр і пахаваны ў французскай частцы Канады[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia