Анатоль Філімонавіч Магіленка
Анатоль Філімонавіч Магіленка (10 жніўня 1938, вёска Карабанавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 2 верасня 1997) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996), доктар ветэрынарнай медыцыны (1990), прафесар (1991), Акадэмік аграрнай акадэміі Расійскай Федэрацыі (1996). БіяграфіяУ 1956—1959 гадах вучыўся ў Гусеўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (Калінінградская вобласць), у 1962—1964 гадах — у Омскім ветэрынарным інстытуце, у 1964—1967 гадах — у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1969—1973 гадах вучыўся ў аспірантуры пры кафедры паталогіі і тэрапіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З красавіка 1959 года па верасень 1962 года працаваў заатэхнікам саўгаса «Кветкавы» ў Омскай вобласці. Са жніўня 1967 года па жнівень 1968 года — старшы ветурач-эпізаатолаг Жабінкаўскай райветстанцыі Брэсцкай вобласці, са жніўня 1968 па снежань 1969 года — намеснік начальніка Жабінкаўскай райветстанцыі Брэсцкай вобласці. З 1973 па 1981 год — асістэнт кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1981 па 1988 год — дацэнт кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1988 па 1993 год — прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1991 па 1997 год — загадчык кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1993 па 1995 год — першы прарэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. З 1995 па 1997 год — рэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Навуковыя публікацыі
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia