Англійскі парк (Ерэван)
Англійскі парк (Англійскі сад; арм.: Անգլիական այգի) — грамадскі парк у Ерэване, Арменія. Знаходзіцца на Італьянскай вуліцы. Займае плошчу 5,5 га ў цэнтральным раёне Кентрон, на паўднёвы захад ад плошчы Рэспублікі. ГісторыяАнглійскі сад з'яўляецца адным з найстарэйшых паркаў горада Ерэвана. Закладзены ў 1860-х гадах губернатарам Эрыванскай губерні генерал-маёрам Міхалам Астаф'евым і ў дасавецкі час неаднаразова спарадкоўваўся. У 1880-х гадах да праблемы ўпарадкаванасці парка прыцягваў увагу вядомы ерэванскі лекар Лявон Тыгранян, аднак гарадская дума не стала разглядаць гэта пытанне. Праблема ўпарадкаванасці саду была паднята зноў у 1894 годзе. Быў складзены план рэканструкцыі, паводле якога ў парку павінна было быць некалькі алей, ларкоў. Забагненыя пляцоўкі прапанавалася асушыць дрэнажамі, планавалася высадзіць сотні дрэў і хмызнякоў. У 1895 годзе сад здалі ў арэнду Лявону Баклачану тэрмінам на 12 гадоў пры ўмове, што цягам трох гадоў ён выканае запланаваныя працы па ўпарадкаванасці і будзе ўтрымваць сад у добрым стане. Баклачан не выканаў узятых на сябе абавязанняў, таму рэканструкцыяй парка заняўся гарадскі галава Ісак Мелік-Агамалян. Працы па ўпарадкаванасці доўжыліся больш 10 гадоў. Парк быў адкрыты для наведнікаў толькі 3 кастрычніка 1910 года[1]. У 1920 годзе ў Англійскім парку адбыўся першы ў гісторыі Арменіі футбольны матч, гулялі каманды Ерэвана і Александропаля[2]. У савецкія гады парк быў названы ў гонар 26 Бакінскіх камісараў. Пасля здабыцця Арменіяй незалежнасці, выточная назва парка была адноўлена. Парк сённяУ Англійскім парку знаходзяцца Армянскі тэатр імя Сундукяна, пасольствы Францыі і Італіі і гасцініца «Кангрэс-гатэль». У парку ўсталяваны бюст армянскага драматурга Габрыэла Сундукяна і скульптура яго персанажа, рыбака Пепо. Цэнтральны фантан парка з'яўляецца ўпадабаным месцам для фатаграфавання ў маладых. Галерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia