Армянская мова
Армянская мова (арм.: Հայերեն) уваходзіць у фрыгійска-армянскую падгрупу грэка-фрыгійска-армянскай групы палеабалканской галіны індаеўрапейскай сям’і моў. Сярод іх з’яўляецца адной з старажытнапісьменных. Афіцыйны статус і выкарыстаннеМова армян, дзяржаўная мова Арменіі. Агульная колькасць носьбітаў па ўсім свеце — каля 9 мільёнаў чалавек. Сучасная літаратурная мова мае 2 варыянты: усходні (дзяржаўная мова Арменіі) і заходні (сродак зносін армян за мяжой). ПісьменстваАрмянскі алфавіт створаны Месропам Маштоцам у 405—406 гг. Лінгвістычнае апісаннеФанетыка багатая зычнымі — 30 фанем; 6 галосных. Самая развітая і багатая граматычная катэгорыя — дзеяслоў. ГісторыяГісторыя літаратурнай мовы падзяляецца на 3 лерыяды: старажытнаармянская мова вядома з часу стварэння армянскага пісьма (V ст.), вусны яе варыянт выйшаў з ужытку ў ХІ ст., пісьмова-літаратурная (грабар) існавала да канца ХІХ ст.; сярэдні лерыяд — XII—XVI ст.; з XVII ст. фарміруецца новая літаратурная армянская мова. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia