Андарак![]() Андарак, мясцовыя назвы даматкан, сукня, саян — беларускае жаночае паясное адзенне — доўгая шырокая спадніца з ваўнянай або паўваўнянай саматканкі ў рознакаляровую клетку або падоўжныя ці папярочныя палосы. Паводле Слоўніка іншамоўных слоў паходзіць ад нямецкага слова Unterrock[1] ― паласатая спадніца нямецкіх сялянак. Малюнак і дэкор![]() Шылі з 3-5 полак, вытканых у 2-3 ніты. Малюнак утвараўся на вохрыста-ружовым, вішнёвым, сінім, зялёным, серабрыста-белым, чорным фоне тканіны. Часта дадатковымі элементамі дэкору служылі запрасаваныя складкі, вышыўка, нашыўкі карункавых тасёмак, стужак. У канцы XIX — пачатку XX ст. найбольш распаўсюджанымі былі клятчастыя андаракі (чырвона-чорныя клеткі размяшчаліся па ўсім полі — Ваўкавыска-Камянецкі строй). Паступова да чорнага і чырвонага колераў пачалі дабаўляць зялёны, ружовы, жоўты і інш. У паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі пераважалі андаракі ў папярочныя палосы (Ляхавіцкі строй, Пухавіцкі строй), ва ўсходніх — у падоўжныя (шырокія чырвоныя перамяжаліся з больш вузкімі белымі паскамі). З пачатку XX стагоддзя былі пашыраны аднатонныя чырвоныя, сінія і іншыя андаракі. Святочныя андаракі абавязкова гафрыравалі (складзены ў складкі андарак клалі на ўслон, накрывалі чыстым ручніком і прыкладвалі гарачым хлебам). Вядомы на ўсёй Беларусі, за выключэннем паўночна-заходніх раёнаў; ва ўсходніх і паўднёва-ўсходніх раёнах андаракі былі з прышыўным ліфам. Выйшаў з ужытку ў 1920-я г., у Заходнім Палессі — у 1930-я г. Андарак у фальклорыАндарак упамінаецца ў беларускіх прыказках. Напрыклад, на Лагойшчыне гаварылі: «Надзеў бабскі андарак» (пайшоў у прымы), «Нашу дачку пазнаюць і ў андарачку» (добра чалавека заўважаць і ў простым уборы)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia