Аляксандр Мікалаевіч Булыка
Аляксандр Мікалаевіч Булы́ка (нар. 18 сакавіка 1935[1], Селішча, Навагрудскае ваяводства) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1981), прафесар, член-карэспандэнт АН Беларусі (1994[4]). БіяграфіяНарадзіўся на Навагрудчыне ў вёсцы Селішча ў 1935 годзе. У мясцовай школе атрымаў пачатковую адукацыю, далей вучыўся ў Мольніцкай сямігодцы, затым у Навагрудскім педагагічным вучылішчы. У 1954 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ, пасля заканчэння якога ў 1959—1961 гады працаваў настаўнікам у Асоўскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна, у 1961—1962 гады быў завучам у Воранаўскай школе-інтэрнаце. Член КПСС з 1961 года. У снежні 1965 года, пасля заканчэння вочнай аспірантуры пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі, Аляксандр Мікалаевіч Булыка залічаны на працу ў інстытут, спачатку быў малодшым, з 1969 года старшым навуковым супрацоўнікам, з 1984 года загадчыкам аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, з 1992 года загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы, з 2008 — яго галоўным навуковым супрацоўнікам. Член Навуковага савету «Мова і грамадства» аддзялення мовы і літаратуры АН Расіі, навуковы сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры АН Беларусі, член камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь за навукова-тэхнічныя дасягненні, член савету экспертаў Беларускага вышэйшага сертыфікацыйнага камітэту, член двух саветаў па абароне навуковых прац у галіне мовазнаўства. Член рэдакцыйнага савету бюлетэню АН «Беларуская лінгвістыка»[5]. Дачка Галіна Булыка — беларуская пісьменніца, перакладчыца. Навуковая дзейнасцьГалоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (мастацкай, дзелавой, канфесіянальнай), даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі, марфалогіі, лексікалогіі, моўных кантактаў беларускай мовы з іншымі мовамі. Асноўныя працыАсабістыя
У суаўтарстве
Прэміі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia