Андронаўская археалагічная культура
Андронаўская культура — археалагічная культура бронзавага веку, якая ахоплівала значныя тэрыторыі Цэнтральнай Азіі і Сібіры ў XVII — IX стагоддзях да н.э. Паколькі яна ўключае шэраг малых археалагічных культур, прынята казаць пра Андронаўскую культурна-гістарычную злучнасць. ЭтымалогіяВывучэнне помнікаў Андронаўскай археалагічнай культуры пачалося з даследавання магільняў каля вёскі Андронава на поўдні сучаснага Краснаярскага края ў 1914 г. Даў назву і вылучыў у якасці самастойнай расійскі археолаг С. А. Цеплаухаў у 1927 г. ПаходжаннеАндронаўскую культуру звычайна звязваюць з міграцыямі індаеўрапейскага насельніцтва, хаця расійскія археолагі імкнуцца паказаць, што на ўзроўні лакальных культур удзел таксама прымалі продкі уграў і самадыйцаў. Генетычныя даследаванні рэшткаў з магільняў паўднёвага Урала паказалі, што андронаўцы сапраўды былі індаеўрапейцамі, блізкімі да сучасных насельнікаў Усходняй Еўропы, Ірана і Індыі. Лакальныя культуры
АсаблівасціАсновай гаспадаркі носьбітаў Андронаўскай культуры былі жывёлагадоўля (каровы, коні, козы, авечкі) і ручное земляробства. Умелі апрацоўваць медзь, срэбра, золата і бронзу, але бронзавыя вырабы адносна рэдкія (зброя, некаторыя прадметы побыту). З каменю выраблялі навершы стрэл, булавы, матыкі. Шырока выкарыстоўвалася косць. Жылі ў прамавугольных заглыбленых хацінах з бярвення. Паселішчы андронаўцаў часцяком умацоўваліся валам і ровам. Магільні і абрад пахавання адрозніваюцца ў залежнасці ад прыналежнасці да пэўнай лакальнай культуры. Так, для Фёдараўскай культуры характэрна крэмацыя, а для Алакульскай — інгумацыя ў скурчаным стане. Вядомы курганныя і грунтавыя магільні, магільныя яміны, абліцаваныя драўлянымі або каменнымі плітамі, каменныя скрыні і г. д. Выгляд керамікі таксама заалежыць ад лакальнасці культуры. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia