Сырдар’я
Сырдар’я́ (каз.: Сырдария, узб.: Sirdaryo, тадж.: Сирдарё, стар.-грэч.: Ἰαξάρτης, Якса́ртэс) — рака ў Сярэдняй Азіі, у Казахстане, Узбекістане, Таджыкістане і Кыргызстане. Утвараецца пры зліціі рэк Нарын і Карадар’я. Даўжыня ракі 2212 км, разам з ракой Нарын — 3019 км. Плошча дэльты 100 тыс. км²[крыніца?]. Плошча вадазбору на выхадзе з гор 219 тыс. км²[1][2][3] (умоўна[3]). Далей плошча вадазбору не мяняецца[2]. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,446 тыс. м³/сек[крыніца?]. Сярэдні шматгадовы расход вады ракі Нарын каля кішлака Уч-Курган 434 м³/сек, ракі Карадарья каля пасёлка Кампырават 122 м³/сек, ніжэй іх зліцця каля кішлака Каль 492 м³/сек, на выхадзе з Ферганскай даліны 566 м³/сек, ніжэй ўпадзення ракі Чырык 703 м³/сек, каля горада Казалінск 446 м³/сек {{sfn|ВСЭ|1976}. Найбольш водная ў сярэднім цячэнні. Каля чыгуначнай станцыі Цюмень-Арык (за 996 км ад вусця) складае 618 м³/с[1]. У даліне ракі густая сетка арашальных каналаў. З ракой Нарын злучаецца Вялікім Ферганскім каналам. Кайракумская, Фархадская, Чардарынская гідраэлектрастанцыі і вадасховішчы. Каля ракі гарады Гулістон, Худжанд (Таджыкістан), Сырдар’я, Бекабад (Узбекірстан), Шандара, Кызыларда, Джалагаш, Джусалы, Байканур, Казалінск (Казахстан). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia