Андрэа дэль Кастаньё
Андрэа дэль Кастаньё(італ. Andrea del Castagno, 1423-1457, Фларэнцыя) — італьянскі мастак. Нарадзіўся У 1423 годзе ў вёсцы Кастанья. Калі яму было 8 гадоў, ад выпадковага пажару згарэў яго дом, у агні загінуў яго бацька. Магчыма, міжвольным вінаватым гэтага пажару быў сам Андрэа, бо пасля на адной з сваіх прац ён адлюстраваў сябе ў вобразе святога Юльяна Гасціннага, які каецца ў забойстве бацькi. Сапраўднае імя - Андрэа дзі Барталодзі Барджыла (Andrea di Bartolodi Bargilla). У маладосці распісваў фрэску Казімы Медычы (павешанага падчас бунту) у Palazzo del Podestà ў Венецыі. У 1442 распісваў фрэску ў Святым Захарыі, на якой разам з Франчэска дзі Фаенцы паставіў подпіс і дату. Першымі значнымі працамі былі «Тайная вячэра» ў трапезнай манастыра св. Апалонія і тры сцэны «Пакуты Хрыста» (цяпер знаходзяцца ў музеі Кастанья, Фларэнцыя). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia