Андрэеўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Андрэеўка — былая вёска ў Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (29 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 25 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 33 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы. На рацэ Ліпа (прыток ракі Сож) Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВыяўлены археолагамі курганны магільнік (50 насыпаў, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Ліпа, ва ўрочышчы Востраў) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з далёкай старажытнасці. Сучасная вёска вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1909 годзе сяліба, 105 дзесяцін зямлі ў Дудіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1926 годзе ў Чачэрскім раёне Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 21 двор, 13 жыхароў вёскі загінулі на фронце. Уваходзіла ў склад калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia