Андрэй Іванавіч Суздальцаў
Андрэ́й Іва́навіч Су́здальцаў (руск.: Андрей Иванович Суздальцев; нар. 22 снежня 1960[1], Уладзівасток, РСФСР, СССР) — расійскі палітолаг, папулярны палітычны каментатар па беларускай тэматыцы[1]. Нарадзіўся ва Уладзівастоку, скончыў гістарычны факультэт мясцовага Далёкаўсходняга дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. У пачатку 1990-х гадоў пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыі[3]. У 2006 годзе пазбаўлены віду на жыхарства і высланы з Беларусі. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь»[4]. Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі. Рэгулярна публікуе аналітычныя артыкулы на сваім сайце politoboz.org[5] і выступае з каментарамі ў расійскіх СМІ. У студзені 2024 года Telegram-канал Суздальцава быў абвешчаны экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі[6]. За стварэнне такога фарміравання і членства ў ім прадугледжана крымінальная адказнасць[7]. Раней у 2023 годзе канал дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[8]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia