Андрэй Ільіч Мярзлікін
Андрэй Ільіч Мярзлікін (руск.: Андре́й Ильи́ч Мерзли́кин; нар. 24 сакавіка 1973, Калінінград, Маскоўская вобласць, РСФСР) — расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, тэлевядучы; Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2018). БіяграфіяНарадзіўся 24 сакавіка 1973 года ў падмаскоўным Калінінградзе (цяпер Каралёў). Скончыўшы 8 класаў, ён паступіў у Калінінградскі механічны тэхнікум у 1988 годзе, а скончыў у 1992 годзе ўжо КТКМТ (Калінінградскі тэхнікум касмічнага машынабудавання і тэхналогіі). Абараніў дыплом па спецыяльнасці «Прыборы кіравання» з прысваеннем кваліфікацыі «радыётэхнік». Пасля тэхнікума з таварышамі прыняў рашэнне аб паступленні ў МТІ (Маскоўскі тэхналагічны інстытут). Пасля заканчэння Дзяржаўнай акадэміі сферы побыту і паслуг па спецыяльнасці «Арганізацыя вытворчасці-менеджмент» у 1996 годзе, Мярзлікін паступіў ва УДІК на акцёрскі факультэт у майстэрню Яўгена Кіндзінава. Ва УДІКу ў працэсе навучання ў інстытуце атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю ў кароткаметражным фільме «Як я правяла лета» рэжысёра Н. Пагонічавай. У 2000 годзе працаваў у міжнародным праекце «Гатэль „Еўропа“» рэжысёра Івана Папоўскі, з ім аб’ездзіў найбуйнейшыя тэатральныя фестывалі Еўропы. Пасля заканчэння УДІКа паступіў на службу ў тэатр Армена Джыгарханяна. Быў заняты ў спектаклях: «Рэвізор», «Парахавая бочка», «Вар’яцкі дзень, або жаніцьба Фігаро», «Яна ў адсутнасць кахання і смерці», «Тэатр-забойца». У кіно выканаў адну з галоўных роляў у фільме «Бумер» рэжысёра Пятра Буслава. На сённяшні дзень фільмаграфія налічвае больш за 120 фільмаў. За ўдзел у фільме «Брэсцкая крэпасць» А. І. Мярзлікіну ўручылі прэмію ФСБ за лепшую акцёрскую працу за ролю начальніка пагранзаставы Андрэя Кіжаватава. З 2022 года акцёр выступае на канцэртах Усерасійскага маладзёжнага аркестра нацыянальных інструментаў з мастацкай дэкламацыяй урыўкаў з твораў В. М. Шукшына. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia