Андрэй Агеевіч Блажко
Андрэй Агеевіч Блажко (1895, в. Харэвічы (цяпер у межах в. Дукора), Пухавіцкі раён — 17 мая 1920) — арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызан[1]. Біяграфія![]() Член РКП(б). З 1915 года матрос Балтыйскага флоту. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падчас польскай інтэрвенцыі ў 1919 годзе камандзір партызанскага атрада Дукорскай воласці, у яго доме размяшчаўся штаб атрада. 3 мая 1920 года арыштаваны, расстраляны ва ўрочышчы Пушча, разам з 15 іншымі партызанамі. Памяць![]() У вёсцы Дукора яго імем названа вуліца, на магіле помнік[1]. У цэнры вёскі знаходзіцца таблічка ў памяць пра загінуўшых дукорскіх партызан. Дукорскім партызанам прысвечана п’еса мясцовага настаўніка, аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай драматургіі Васіля Гарбацэвіча «Чырвоныя кветкі Беларусі». Дзейнасць дукорскіх партызан стала асновай вядомай п’есы Кандрата Крапівы «Партызаны». На працягу многіх дзесяцігоддзяў мясцовы калгас і школа насілі імя 16 партызан[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia