Васіль Савіч Гарбацэвіч
Васіль Савіч Гарбацэвіч (7 (19) красавіка 1893, вёска Дукарка (цяпер Дукора) Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 17 верасня 1985, Дукора) — беларускі драматург, мемуарыст, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускай савецкай драматургіі. Заслужаны настаўнік БССР (1947)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1913 г. скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1918) і Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (1933). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918—1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме (1924—1929). Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняка» (1925–1928). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў ў вёсцы Дукора на Міншчыне (1933—1941, 1945–1957). Сябра СП СССР з 1981 г. Памёр 17 верасня 1985 года ў в. Дукора. Пахаваны на мясцовых могілках[2]. ТворчасцьДрукаваўся з 1923 г. Яго п'еса «Вяселле», напісаная на аснове беларускага вясельнага абраду, пастаўлена БДТ (1921). Іншыя п'есы: «Чырвоныя кветкі Беларусі» (пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў) апублікавана і пастаўлена ў 1923, асобнае выданне ў 1959; «К бяздонню» (пастаўлена ў 1922), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927), «Песні нашых дзён» (прысвечана калектывізацыі, 1930). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з М. Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975). Для творчасці В. Гарбацэвіча характэрна адчуванне сучаснасці, насычанасць маляўнічымі фальклорнымі матывамі, яркая сцэнічнасць, глыбокае веданне народнай мовы[3]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia