Андрэй Аляксеевіч Асташоў
Андрэй Аляксеевіч Асташоў (нар. 26 кастрычніка 1970, г. Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар. БіяграфіяУ 1990 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (кафедра скульптуры). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1][2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года[1]. ТворчасцьПрацуе ў галіне станковай скульптуры і паркавай скульптуры[2], графікі[1]. Матэрыял — бронза, камень[2]. Сярод твораў: скульптуры «Выкраданне ў Еўропу», «Адраджэнне міфа», «Развітанне з небам», «Лялечнае вяселле», «Дзяўчына і гном» (усе Мінск)[2]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Музеі мастацтваў (Малага, Іспанія), у прыватных зборах у Беларусі і за яе межамі[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia