Андрэй Андрэевіч Маркаў (старэйшы)
Андрэ́й Андрэ́евіч Ма́ркаў (14.6.1856, Разань, Расія — 20.7.1922, Петраград) — расійскі матэматык. Акадэмік Пецярбургскай АН (1896). Зрабіў вялікі ўклад у тэорыю імавернасцей і тэорыю лікаў. Бацька матэматыка А. А. Маркава-малодшага. БіяграфіяАндрэй Андрэевіч Маркаў нарадзіўся ў Разані у сям'і чыноўніка Андрэя Рыгоравіча Маркава. У 1866 годзе Андрэя Маркава аддалі ў 5-ю Пецярбургскую гімназію. У 1874 г. ён закончыў гімназію і паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт. Закончыў універсітэт у 1878 годзе, і там жа з 1880 года выкладаў (з 1886 года прафесар фізіка-матэматычнага факультэта). Уклад у навукуАсноўныя працы па тэорыі імавернасцей і яе прыкладаннях, тэорыі лікаў, матэматычным аналізе і матэматычнай статыстыцы. Даў пачатак тэорыі т.зв. маркаўскіх працэсаў, увёў паняцце паслядоўнасці залежных выпрабаванняў (гл. ланцуг Маркава), даў імавернаснае абгрунтаванне метаду найменшых квадратаў. Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia