Андрэй Валер’евіч Гардзей
Андрэй Валер’евіч Гардзей (нар. 20 жніўня 1986, г. Ашмяны) - беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 20 жніўня 1986 года ў Ашмянах. У 2008 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, у 2013 - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2008 года працаваў галоўным заатэхнікам СВК "Прыгранічны", затым - галоўным заатэхнікам аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага райвыканкама. З 2012 па 2016 год узначальваў Ашмянскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У 2016-2020 гадах працаваў у структурных падраздзяленнях Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. 17 жніўня 2020 года прызначаны першым намеснікам старшыні - начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта[1]. 11 сакавіка 2024 года прызначаны старшынёй Карэліцкага райвыканкама[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia