Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт

Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Ашмянскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 231103, Гродзенская вобласць, г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103
Старшыня Уладзіслаў Уладзіміравіч Гершгорын
Сайт oshmiany.gov.by

Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Ашмянскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Ашмянаў у будынку на вул. Савецкая, 103.

Структура

  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Сектар спорту і турызму;
  • Сектар культуры;
  • Аддзел эканомікі;
  • Упраўленне архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Упраўленне справамі
  • Аддзел ЗАГС;
  • Аддзел па юрыдычнай працы, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

Старшыні

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
  2. osh.by. На сессии районного Совета депутатов утверждена кандидатура нового председателя Ошмянского райисполкома (руск.) (28 снежня 2019). Праверана 22 мая 2025.

Спасылкі

  • oshmiany.gov.by — афіцыйны сайт Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya