Андрэй Валер’евіч Хмель
Андрэй Валер’евіч Хмель (нар. 1983, Ліда) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў 1983 годзе ў Лідзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт у 2006 годзе, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў інжынерам-энергетыкам аддзела галоўнага энергетыка ТАА «Біякам Тэхналогія», галоўным спецыялістам аддзела энергетыкі і паліва Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, узначальваў Гродзенскае ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Гарсвятло»[1]. З мая 2016 года працаваў генеральным дырэктарам АУПП «Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка»[1]. З 8 снежня 2017 года — намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. З 4 чэрвеня 2020 года па 30 мая 2023 года быў Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 30 мая 2023 года прызначаны старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта[2]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia