Андрэй Васілевіч (княжыч друцкі)

Андрэй Васілевіч
Смерць 12 жніўня 1399[1]
Род Друцкія[2]
Бацька Васіль Міхайлавіч[3]

Андрэй Васілевіч з князёў Друцкіх (2-я палова XIV ст. — 12 жніўня 1399) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Сын друцкага князя Васіля Міхайлавіча. Згадваецца аднойчы, сярод загінулых у бітве на Ворскле 12.08.1399 года, пры гэтым названы пасынкам князя Дзмітрыя Альгердавіча.[4]

На думку А. В. Кузьміна, магчыма, таксама згадваецца судовай граматай вялікага князя Вітаўта як князь Андрэй Васіла ў спрэчцы з князем Свідрыгайлам за мяжу ўладання[5]. Аднак, названая грамата, сумнеўная ад першай публікацыі, аказалася фальсіфікатам, зробленым паводле сапраўднай судовай граматы вялікага князя Вітаўта ў спрэчцы за ловішча паміж нейкім Вігайлам і не названым імем біскупам[6].

Нашчадкі князя Андрэя Васілевіча памерлі маладымі і бяздзетнымі да 19 красавіка 1411 года, калі вялікі князь Вітаўт перадаў частку іх вымарачных уладанняў — палову Блужы (колішнюю выслугу князя Андрэя[7]), Віленскаму капітулу.[4]

Зноскі

  1. Кузьмин А. В. Опыт ком­мен­та­рия к актам Полоц­кой зем­ли вто­рой поло­ви­ны XIII — нача­ла XV в. (окон­ча­ние) // Древняя Русь. Вопросы медиевистикиИСл РАН, 2007. — Т. 30, вып. 4. — С. 60. — ISSN 2071-9574; 2071-9590
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 56.
  3. Кузьмин А. В. Опыт ком­мен­та­рия к актам Полоц­кой зем­ли вто­рой поло­ви­ны XIII — нача­ла XV в. (окон­ча­ние) // Древняя Русь. Вопросы медиевистикиИСл РАН, 2007. — Т. 30, вып. 4. — С. 59. — ISSN 2071-9574; 2071-9590
  4. а б Кузьмин 2007, с. 60.
  5. Кузьмин 2007, с. 59.
  6. Полехов 2018.
  7. Vitoldiana. № 23. S. 30-31; Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. — Poznań, 1963. S. 56-57;

Літаратура

  • Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.
  • Полехов С. В. Загадка грамоты Витовта (Vitoldiana, № 11): XIV или XIX век? // Slověne. — 2018. — Т. 7. — № 2. — С. 451-476.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya