Дзмітрый Альгердавіч
Дзмітрый Альгердавіч (пасля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь бранскі, старадубскі, трубчэўскі з дынастыі Гедзімінавічаў. Родапачынальнік князёў Трубяцкіх. БіяграфіяСын вялікага князя Альгерда і яго першай жонкі Марыі. У гістарыяграфіі часта блытаюць Дзмітрыя і яго малодшага брата Карыбута-Дзмітрыя Альгердавіча. Каля 1370 года атрымаў Бранскае і Старадубскае княствы[3]. Магчыма, князю Дзмітрыю таксама належала маладзечанскае «Дмитрьево село Груздовица», нададзенае ў 1387 годзе каралём Ягайлам сярод іншага свайму брату князю Скіргайлу. Аднак, у 1375 годзе, паводле Рагожскага летапісца (Стб. 106, 138), бранскім князем быў Раман Міхайлавіч, прыхільнік Масквы. Страціў свае ўладанні пасля «ад’езду» у Маскву зімой 1379—1380 года. Ад вялікага князя маскоўскага атрымаў Пераслаўль-Залескі. Браў удзел у Кулікоўскай бітве 1380 года. У канцы 1387 — пачатку 1388 года вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У Маладзечне 16 снежня 1388 года прысягнуў каралю Ягайлу. Загінуў у бітве на Ворскле (1399). Сям’яУ шлюбе з Ганнай меў двух сыноў:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia