Андрэй Віктаравіч Мярзлікін
Андрэй Віктаравіч Мярзлікін (руск.: Андрей Викторович Мерзликин; нар. 8 лістапада 1968, Ліпецк, СССР) — расійскі памежнік, Герой Расійскай Федэрацыі (1993). Удзельнік бою на 12-й заставе Маскоўскага пагранатрада. Біяграфія і ваенная кар’ераНарадзіўся 8 лістапада 1968 г. у горадзе Ліпецку, рускі па нацыянальнасці. Скончыўшы сярэднюю школу № 17, паступіў у Ліпецкі металургічны інстытут. У 1986 годзе прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў Памежныя войскі КДБ СССР. Служыў у Маскве на асобным кантрольна-прапускным пункце ў аэрапорце «Шарамеццева». Падчас тэрміновай службы ў 1987 годзе паступіў у Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча памежных войскаў, якое скончыў у 1992 годзе. Пасля заканчэння вучылішча служыў на Далёкім Усходзе, будучы начальнікам памежнай заставы «Іня». У 1993 годзе пераведзены ў Таджыкістан на пасаду намесніка начальніка 12-й заставы Маскоўскага пагранатрада Групы расійскіх пагранічных войскаў у Таджыкістане. Бой 13 ліпеня 1993 года13 ліпеня 1993 года 14 груп баевікоў агульнай колькасцю да 250 чалавек з афганскай і таджыкскай тэрыторыі адначасова напалі на 12-ю заставу Маскоўскага пагранатрада. 45 памежнікаў і 3 мотастралкоў прынялі няроўны бой. Лейтэнант Мярзлікін прыняў камандаванне на сябе. У баі загінула больш за палову абаронцаў заставы, становішча пагаршаў недахоп баепрыпасаў, таму Мярзлікін прыняў рашэнне прарывацца да асноўных сіл з акружэння. Вырвацца атрымалася 18 байцам, усе былі або паранены, або кантужаны. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1050 ад 19 ліпеня 1993 года лейтэнанту Мярзлікіну Андрэю Віктаравічу было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі. Далейшая службаУ далейшым працягваў службу ў пагранічных войсках РФ. У званні генерал-маёра[1][2] выконваў абавязкі намеснік начальніка Упраўлення па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам 2-й службы ФСБ Расіі (г. Пяцігорск)[3]. У кастрычніку 2021 года павышаны да генерал-лейтэнанта[4]. Узнагароды
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia