Сяргей Уладзіміравіч Сыч
Сяргей Уладзіміравіч Сыч (22 студзеня 1971—13 ліпеня 1993) — старшы сяржант[1] групы расійскіх памежнікаў у Таджыкістане, удзельнік бою на 12-й заставе Маскоўскага пагранатрада. БіяграфіяНарадзіўся ў Рэчыцы ў рабочай сям’і[1]. У 1986 годзе скончыў СШ № 6 і паступіў у Азярнінскае сярэдняе ПТВ-178, дзе вучыўся на механізатара, захапляўся тэхнікай і спортам, атрымаў правы кіроўцы. Увосень 1989 года прызваны ў пагранвойскі КДБ СССР. У снежні гэтага ж года прыняў прысягу. Служыў на 12-й заставе 117-га Маскоўскага памежнага атрада (Таджыкская ССР), на мяжы з Афганістанам. З мэтай зарабіць на аўтамабіль застаўся на звыштэрміновую службу. Па вяртанні з арміі таксама планаваў ажаніцца са сваёй дзяўчынай і паступіць у мінскі палітэх[1][2]. Пасля развалу СССР быў у ліку беларусаў, якія вымушана працягвалі сваю службу ў цяпер незалежным Таджыкістане, бо не было магчымасці адразу іх вярнуць на радзіму. У той момант у краіне пачалася грамадзянская вайна[3]. У снежні 1993 года яго кантракт павінен быў скончыцца, але 13 ліпеня заставу, дзе служыў Сыч, атакавалі афганскія маджахеды і апазіцыя. У самым пачатку бою[1], выскачыўшы з доўгачасовага агнявога збудавання, ён загінуў ад кулявога ранення ў галаву, калі яму ў патыліцу трапіў буйны калібр[4]. Вайскоўца пахавалі ў Рэчыцы[1]. Ваенкамат пастараўся, каб яго праводзілі ў апошні шлях з ваеннымі ўшанаваннямі. Пахаванне Сыча выклікала здзіўленне ў жыхароў Рэчыцы: так як вайна ў Афганістане скончылася чатыры гады таму, насельніцтва не зусім зразумела як і дзе загінуў вайсковец. Збольшага гэта адбылося таму, што ў тыя гады ў Беларусі яшчэ не ведалі ўсёй сітуацыі на 12-й заставе[2]. Сям’яБацька Уладзімір Цярэнцьевіч працаваў токарам, маці Валянціна Іванаўна была поварам[1]. Меў малодшую сястру Таццяну[2]. Дзяўчыну, з якой Сыч збіраўся ажаніцца пасля службы, звалі Наталля[1]. ПамяцьДоўгія гады памяць аб ваеннаслужачым захоўвалі толькі ў пагранвойсках Беларусі[5]. 24 жніўня 2012 года ў газеце «СБ. Беларусь сегодня» выйшаў артыкул «Забытый пограничник Сыч» за аўтарствам Рамана Рудзя. Выданне адзначыла, што імёнамі расіян, якія загінулі на 12-й заставе, названы вуліцы, а бацькі вайскоўцаў атрымалі падзякі ўладаў, у той час як беларусу Сяргею Сычу ўвага не нададзена. Больш за тое, маці забітага дзяржаўныя органы ніяк не аддзячылі. Аўтар таксама прапанаваў паспрыяць яго малодшай сястры, якая пасля заканчэння каледжа мела цяжкасці з пошукам працы. Як напісаў Рудзь, ён чакае пэўную рэакцыю мясцовых уладаў пасля выхаду артыкула. У канцы ад рэдакцыі было дададзена: «спадзяемся, што гэты матэрыял уважліва прачытаюць у Гомельскім аблвыканкаме, у Рэчыцы, у БРСМ»[2].
Пасля публікацыі артыкула мясцовыя органы ўлады актывізаваліся, і 27 мая 2013 года, напярэдадні Дня пагранічніка, яго імя прысвоена сярэдняй школе № 6[5]. 7 красавіка 2022 года ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі капсулы з часціцамі зямлі з месцаў пахаванняў і баёў пагранічнікаў, у крыпту Царквы Усіх Святых. Сярод іншага была і зямля з месца бою 12-й пагранзаставы, дзе загінуў Сыч[6]. УзнагародыСяргей Сыч быў пасмяротна ўдастоены ордэна «За асабістую мужнасць»[2][4]. Гл. таксамаЗаўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia