Андрэй Казіміравіч Меер
Андрэй Казіміравіч Меер (1742 — 1807) — расійскі гісторык, этнограф, літаратар, генерал-маёр. БіяграфіяПа паходжанні саксонец: «старажытнай саксонскай дваранскай фаміліі, з якой адзін быў пасланым пры Барысе Фёдаравічы Гадунове па справах наўгародскага гандлю…»[2]. Андрэй Меер паступіў на ваенную службу ў 1766 годзе. У 1783 годзе быў ад’ютантам артылерыйскага бамбардзірскага палка і падпалкоўнікам Херсонскага грэнадзёрскага палка . У 1798―1800 гадах — палкоўнік Херсонскага грэнадзёрскага палка. У 1802―1807 гадах шэф Казанскага 64-га пяхотнага палка. З 1807 года ― генерал-маёр. Памёр у Георгіеўску пасля вяртання з Дэрбенцкага паходу[3]. Навуковая дзейнасцьСябра Вольнага расійскага сходу пры Маскоўскім універсітэце і Вольнага эканамічнага таварыства. Склаў «Ботанический словарь», прысвечаны Кацярыне II. Планавалася 5 тамоў, але выйшлі толькі 1-я і 2-я кнігі ў 1781―1783 гадах. Для публікацыі слоўніка Кацярына II надала аўтару ў 1782 годзе 400 рублёў. Кнігі друкаваў М. І. Новікаў ва ўніверсітэцкай друкарні. У 2-й кнізе апублікаваны пахвальны верш В. Р. Рубана аўтару слоўніка[4]. У 1781 годзе Меер апублікаваў пераклад французскай кнігі прускага караля Фрыдрыха II «О немецких словесных науках…», таксама пераклаў з нямецкай палемічны адказ нямецкага навукоўца І. Ф. В. Іерузалема на кнігу Фрыдрыха II. Пераклад французскай кнігі П. Вунцэля «Рассуждение о моровой язве» (1791) Меер прысвяціў Р. А. Пацёмкіну. У 1786 годзе падрыхтаваў «Описание Кричевского графства, или бывшего староства». Кніга Меера «Повественное, землемерное и естествословное описание Очаковския земли» (1794), прысвечаная П. А. Зубаву, з трох частак: гісторыі тэрыторыі, характарыстыкі карысных выкапняў і глебы, апісання флоры і фаўны. Цікавыя разважанні Меера пра старажытныя плямёны, якія жылі тут. Меер спасылаецца на антычных і сярэднявечных аўтараў. Шмат у сачыненні назіранняў народнага побыту; ён, напрыклад, заўважае, што «жыхары гэтых месцаў карані дзівасіла сушаць і кураць ім сваё жытло з тымі думкамі, што ён ачышчае паветра і засцерагае ад усіх хвароб». Упершыню пра ўрадлівыя глебы Малдовы напісаў таксама Меер. У 1794 годзе для Генеральнага штаба склаў ваенна-геаграфічнае апісанне Бесарабіі і суседніх украінскіх раёнаў. Паводле Меера, ад берагоў Чорнага мора на поўнач «унутраная якасць зямлі ад месца да месца становіцца лепей» і гэта «сапраўднага чарназёму пласт». Меер нават выкапаў яму і да глыбіні «ў тры локці» (больш за метр) апісаў «зямлю, якая будучы крыху вільготна, здавалася цалкам чорнай»[5]. Паэтычная творчасцьВядомы яго верш пра духоўныя каштоўнасці чалавека, прысвечаны А. А. Вяземскаму. У 1801 годзе выступіў з «Одой императору Александру Павловичу». У часопісе «Собеседник» Меер апублікаваў вершы «Надпись к российским государям» (1783) ― зборнік афарыстычных двухрадкоўяў і чатырохрадкоўяў пра ўладароў Расіі «ад пачаткаў да канца XVIII стагоддзя». Таксама ў «Собеседнике» апублікавана іранічная рэцэнзія на Меера: «Господин сочинитель со временем и всю историю российскую в мадригалах, а потом, может быть, и Четьи-Минеи вздумает переложить стихами… посоветовал бы сему сочинителю стараться лучше о приобретении больших знаний в тех науках, в коих опыты он с нарочным успехом показал…»[6]. Меер у БеларусіУ 1786 годзе Меер падрыхтаваў «Описание Кричевского графства или бывшего староства Гр. Ал. Потемкина, в ста верстах от Дубровны, между Смоленскою и Могилевскою губернею. 1786 г.», дзе апісаў прыроду, побыт і матэрыяльную культуру жыхароў цяперашніх Крычаўскага, Клімавіцкага, Хоцімскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага раёнаў Беларусі. Рукапіс захоўваўся ў бібліятэцы Казанскага ўніверсітэта. Цяпер ён знаходзіцца ў архіве Геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу. У ім 169 старонак тэксту, 8 лістоў ілюстрацый і карта, якая паказвае Крычаўскае графства. Апублікавана ў 1901 годзе са скарачэннямі Еўдакімам Раманавым у «Магілёўскай даўніне» (1901, вып. 2)[7][8]. У Клімавіцкім краязнаўчым музеі ёсць фотакопія старонкі «Апісання» і карты[9]. Меер дзеліцца ўражаннямі ад мясцовага кірмаша: «Кричевские мещане торговали железом, солью, табаком, пенькой, рыбой, зерном…». Прыезджыя рыжскія і гданьскія купцы прывозілі «разные суконные ситцевые и шелковые товары, напитки, шерсть, шапки, упряжки, рукавицы, платки, батиста, голландское и простое полотно и многие мелочи, которые употребляются местными мещанами и крестьянами. Из Москвы привозятся в основном железо, чугун и медь, а из Малороссии разная рыба, особенно сула, донские карпы, или сазаны, судаки, или, по-местному, колодки, и многие другие соленые и вареные рыбы, также и напущенный табак». Меер пісаў, што большасць сялян «… суть бедные. И некоторые из них не только с мякиной смешанного хлеба не имеют, но и толкут вымоченное в воде, гнилое дубовое из середины дерево и пекут из оного с прибавлением муки…». Адзначае А. К. Меер асаблівасць гаворкі мясцовых жыхароў: «Я думаю, что не противно будет, если я упомяну здесь о том наречии, которым все (?) кричевские мещане, портные, сапожники и других мастерств люди, а особливо живущие около польской границы корелы (не от корелов, а от грабежей своих так названные крестьяне) между собою изъясняются. Сие наречие подобно многим российским, а особливо суздальскому, введено в употребление праздношатавшимися и в распутстве жившими мастеровыми, которые, привыкнув уже к лености и пьянству, принужденными находились для прокормления своего оное выдумать и сплесть, дабы посторонние их не разумели, и они всех тем удобнее обкрадывать и мошенничать могли. Оно не основано ни на каких правилах и кроме множества произвольно вымышленных, состоит ещё из переломанных немецких и латинских слов. Употребляемая между ними таковая речь зовётся здесь отверницкою или отвращенною». Атверніца — вёска паблізу Магілёва, па якой называўся атверніцкі жаргон, які складаўся не столькі з чужаземных слоў, як са слоў роднай мовы, але з «адварочваннем» складаў, іх перастаноўкай і заменай, і ўстаўкай розных часціц (ку, хер, шаце і іншых). Меер дае некалькі слоў і выразаў з гэтай мовы: «Еперь укаврюка чуху — украдь у господина шубу; хлизь в хаз, а то сергей смакшунит — иди в избу, а то дождик замочит; клева кургает — хорошо поет; манек химшаеть — мой брат хворает; клева капени по лауде — хорошенько ударь его по голове» і падобнае. Жаргон, магчыма, занесены ў Смутны час у Маскву беларусамі, якія прыйшлі з войскамі Рэчы Паспалітай[10][11][12]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia