Андрэй Канстанцінавіч Снітка
Андрэ́й Канстанці́навіч Сні́тка (24 лістапада (6 снежня) 1866[1], Віленскі павет[1] — 13 сакавіка 1920) — беларускі археолаг, этнограф, краязнавец. БіяграфіяНарадзіўся ў заможнай шляхецкай сям’і. Бацька — Канстанцін Снітка, праваслаўнага веравызнання, жыў у Вільні, памёр да 1885 года[1]. Скончыў 8 класаў Віленскага рэальнага вучылішча. Без падрыхтоўчага курсу паступіў і ў 1885—1890 гадах вывучаў сельскую гаспадарку ў Рыжскім політэхнічным вучылішчы, выпусціўся 13 чэрвеня 1890 года.[1] З 1890 года займаўся гаспадаркай ва ўласным маёнтку Карлсберг у Віленскай губерні. Адначасова быў карэспандэнтам Міністэрства земляробства. З 1892 года ганаровы міравы суддзя і сузаснавальнік таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага крэдыту. У 1893—1906 гадах прыстаў 7-га ўчастка Вілейскага павета. З 1911 года член павятовага праўлення Мінскага і Барысаўскага паветаў. Станам на 1912 год, яго адрасам называліся Радашковічы Віленскай губерні.[1] Таксама, з 1908 года — сакратар, з 1909 года — старшыня Мінскага царкоўнага гістарычна-археалагічнага камітэта, прымаў удзел у арганізацыі і ўзначальваў Мінскі царкоўна-археалагічны музей. Пад рэдакцыяй Андрэя Сніткі выйшаў каталог найбольш каштоўных калекцый музея — старадрукаў і рукапісаў. Падчас Першай сусветнай вайны выехаў з сям’ёй ва Украіну. З 1915 года выкладаў у гімназіі ў Чарнігаўскай губерні[2]. Памёр 13 сакавіка 1920 года. Навуковая дзейнасцьВёў раскопкі ў Мінскім, Барысаўскім і Ігуменскім паветах, у Мінску, Тураве, Слуцку. Удзельнічаў у выданні «Мінскай даўніны», у адным з яе выпускаў апісаў даследаванні ў Тураве і дакументы Слуцкага Свята-Траецкага (Трайчанскага) манастыра, у тым ліку Слуцкае Евангелле. У «Мінскай даўніне» і ў зборы матэрыялаў для музея з Андрэем Сніткам супрацоўнічалі А. Паноў, Л. Савелаў, Ісак Сербаў, Д. Скрынчанка, У. Сразнеўскі і іншыя. Зрабіў апісанне Мінска ў XVII стагоддзі, склаў радавод слуцкіх князёў Алелькавічаў. Сям’я
Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia