Андрэй Мікалаевіч Смаляк
Андрэй Мікалаевіч Смаляк (2 снежня 1954, Малая Сляпянка (цяпер частка Мінска, БССР) — беларускі мастак, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, Ганаровы акадэмік Еўрапейскай акадэміі мастацтваў[1]. БіяграфіяАндрэй Смаляк у дзяцінстве паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка (у пятым класе, дзякуючы старанням мамы).[2]. Жаданне стаць сапраўдным мастаком, навучыцца майстэрству не пакідала яго ні на хвіліну. Як «лепшы вучань сярод дзяцей», Андрэй тры разы пабываў ва Усесаюзным піянерскім лагеры «Артэк» імя Леніна. У 1973 годзе паступіў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне станковага жывапісу. На трэцім курсе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Вольгай, студэнткай акцёрскага факультэта. У 1980 годзе скончыў БДМТІ (дыпломная праца «Партызанская пераправа») і атрымаў размеркаванне на кінастудыю «Беларусьфільм» мастаком. Працаваў у кінастужках «Людзі на балоце», «Раскіданае гняздо». З 1982 года, пасля нараджэння сына, прыйшлося займацца такімі нятворчымі працамі («халтурамі»), як маляванне Леніна, перадавікоў вытворчасці, калгасы-саўгасы, нават папрацаваў у Чачні — распісваў спартыўную залу. Творчы ўздым у Андрэя Смаляка здарыўся пасля таго, як пасля авіякатастрофы ён перажыў клінічную смерць, пасля якой ён напісаў сваю карціну «Сіні пакой». У 1989 годзе адбылася яго першая персанальная выстаўка ў Саюзе мастакоў. Па яе выніках яго прынялі ў члены гэтай арганізацыі.[2] У 1996 годзе яму выдзяляюць уласную творчую майстэрню, у якой было напісана амаль усё, што ўвайшло ў яго першы альбом (Андрэй Смаляк. Мінск. Ольгапресс, 1997). Сёння Андрэй Смаляк аўтар больш 30 персанальных выставак, яму быў замоўлены партрэт прынцэсы Бельгіі, ён браў удзел у Другім міжнародным Шагалаўскім пленэры. Мастак Андрэй Смаляк таксама адкрыў персанальную аўтарскую галерэю «Эрмітаж».[2] Яго працы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Рэспублікі Беларусь, а таксама Францыі, Італіі, ЗША, Бельгіі, Расіі, Галандыі.[1] ![]() Узнагароды, званні
Буйныя міжнародныя выстаўкі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia