Андрэй Міхайлавіч Кулагін
Андрэ́й Міха́йлавіч Кулагін (4 чэрвеня 1921 — 9 жніўня 1980) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяНарадзіўся 4 чэрвеня 1921 года ў вёсцы Старое Закружжа (зараз у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы. З 1936 года працаваў на аўтарамонтным заводзе імя С. М. Кірава ў Магілёве. У 1939 годзе скончыў Магілёўскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 годзе скончыў Армавірскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З ліпеня 1942 года — на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 2-м Беларускім франтах. Здзейсніў 762 баявыя вылеты, правёў 142 паветраныя баі, асабіста збіў 32 самалёты праціўніка і яшчэ 7 у групавых баях. Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1945 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС, у 1954 годзе — Ваенна-паветраную акадэмію. З 1956 года палкоўнік Кулагін у запасе. Жыў у Мінску. З 1959 года — на партыйнай рабоце, з 1961 года — інструктар, загадчык сектара ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання (1947—1951). Памёр 9 жніўня 1980 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia