Андрэй Рамашэўскі
Андрэй Рамашэўскі (нар. 18 ліпеня 1970, г. Мінск, Беларусь) — старшыня Цэнтральнага Каардынацыйнага Камітэта, адзін з заснавальнікаў «Партыі аматараў піва», удзельнік шматлікіх палітычных перформансаў пачатку 90-х, палітычны зняволены. БіяграфіяАндрэй Рамашэўскі нарадзіўся ў Мінску 18 ліпеня 1970 г. Пасля школы вучыўся ў РТІ, потым на хімічным факультэце БДУ. Меў кантакты з асяродкам вядомага ў другой палове 80-х гг. дыскусійнага клуба «Сучаснік» пад кіраўніцтвам філосафа Льва Крывіцкага[2]. Супрацоўнічаў з Cацыял-дэмакратычным саюзам Л. Крывіцкага. 30 кастрычніка 1988 г. А. Рамашэўскі ўдзельнічаў у Мітынгу-рэквіеме «Дзяды», які быў жорстка разагнаны супрацоўнікамі міліцыі з прымяненнем спецсродкаў. А. Рамашэўскі быў сябрам Дэмакратычнага саюзу В. Навадворскай — партыі ліберальных антыкамуністаў[3]. 24-25 чэрвеня 1989 г. прымаў удзел у якасці госця ва ўстаноўчым з’ездзе БНФ у Вільнюсе. На пачатку 90-х удзельнічаў у антымілітарысцкіх акцыях пратэсту на Плошчы Незалежнасці (тады пл. Леніна) ў Мінску. Быў сябрам міжнароднай міжпартыйнай Транснацыянальнай радыкальнай партыі Partito radicale[4]. Каардынаваў рух антыпрагібіцыянізму ў Беларусі — леварадыкальны рух за адмову мэтазгоднасці забаронаў у заканадаўстве, рэлігіі і грамадскай маралі, у тым ліку і адмову забароны на ўжыванне ўсіх відаў наркотыкаў. Супрацоўнічаў з першымі беларускімі дэмакратычнымі выданнямі на пачатку 90-х, газетай «Беларуская трыбуна», працаваў адказным сакратаром у газеце Навіны БНФ «Адраджэньне». у 1990—1991 гг. працаваў у газеце «Свабода». Меў творчую мянушку Борман. А. Рамашэўскі — удзельнік пратэстаў каля Парламента Літвы супраць увядзення савецкіх войск у Вільнюсе у студзені 1991 г. падчас барацьбы літоўскага народа за незалежнасць. У 1993 г. быў адным з заснавальнікаў «Партыі аматараў піва», партыі альтэрнатыўнага тыпу ліберальна-дэмакратычнага накірунку. Члены партыі былі ў асноўным з мінскага творчага асяродку. У партыю ўваходзілі рок-музыкант Лявон Вольскі, мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў, рок-музыкант і дызайнер Сяргей Скрыпнічэнка, пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі, дэпутат Вярхоўнага Савету РБ Лявон Тарасенка і іншыя. Партыя была створана прыкладна ў адзін час з падобнымі партыямі ў суседніх з Беларуссю краінах:
Партыя прызнавала «прыярытэт праў чалавека над правамі дзяржавы і агульначалавечых каштоўнасцяў над ідэалагічнымі ўстаноўкамі».[8] Дзейнасць партыі была часова прыпыненая рашэннем Цэнтральнага Каардынацыйнага Камітэта ПАП у 1996 г. У 1997 г. была зачынена рашэннем Міністэрства Юстыцыі РБ. А. Рамашэўскі быў кандыдатам у дэпутаты ў Парламенцкіх выбарах у Беларусі ў 1995 г. Храналогія пераследу 14 траўня 1995 г. адбыўся Рэферэндум ў Беларусі па зменах Канстытуцыі РБ, статусу рускай мовы, дзяржаўнай сімволікі і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. 24 траўня 1995 г. была праведзеная адна з першых пры прэзідэнцтве А. Лукашэнкі акцый пратэсту супраць змены сімволікі, у якой удзельнічаў і А. Рамашэўскі. У ёй удзельнічалі моладзевыя актывісты, анархісты і студэнты. Яны хадзілі вакол будынка адміністрацыі прэзідэнта з закладзенымі за галаву рукамі, сімвалізуючы паліцэйскую краіну, іранічна спявалі гімн БССР і трымалі нахіленым долу чырвона-зялёны сцяг, які пасля быў вывешаны на грамадскую прыбіральню ў Аляксандраўскім скверы. Пад канец акцыі сцяг быў падраны на шматкі. Акцыя была разагнана міліцыяй, было арыштавана каля 20 чалавек, у тым ліку і А. Рамашэўскі.[9] Амаль праз год, 29 красавіка 1996 г., праз тры дні пасля разагнанага ўладамі «Чарнобыльскага Шляху-96»[10], на хвалі рэпрэсій, якія разгарнуліся пасля Чарнобыльскага шляху, А. Рамашэўскі быў арыштаваны за ўдзел у акцыі пратэста 24 мая 1995 г. Ён быў абвінавачаны ў «здзеку над дзяржаўнай сімволікай», нягледзячы на тое, што падраны сцяг быў старога ўзору часоў БССР. Тры месяцы А. Рамашэўскі правёў у СІЗА-1 у Мінску. 1 ліпеня 1996 г. абвясціў галадоўку пратэста. 19 ліпеня 1996 г. судом Ленінскага раёна Мінска прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 201 КК РБ (злоснае хуліганства) і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 1 год. Прысуд вынес суддзя Н. В. Курыловіч. А. Рамашэўскага вызвалілі ў зале суда. 26-27 лістапада 1996 г. браў удзел у Першым з’ездзе беларускіх нацыяналістаў у Віцебску. З’езд, ініцыяваны беларускім паэтам Славамірам Адамовічам, праходзіў у мастацкай галерэі, а затым у майстэрні мастака Алеся Пушкіна. З’езд быў разагнаны міліцыяй. Удзельнікі з’езда ўсклалі вянок да помніка У. Караткевіча. Каля помніка былі арыштаваныя некалькі актывістаў. У выніку А. Рамашэўскі быў асуджаны на 10 сутак, А. Пушкін на 15 сутак, С. Адамовіч на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. У 1997 г. А. Рамашэўскі пакінуў Беларусь і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Удзельнічае ў грамадскім жыцці беларусаў Чэхіі. Працуе адміністратарам вэб-сайта інфармацыйнага часопіса Belarusian Review.[11] Сябра Рады суполкі «Скарына».[12] 20-21 кастрычніка 2017 г. удзельнічаў кандыдатам у выбарах у парламент Чэхіі ад Пірацкай партыі Чэхіі.[13] Партыя мае фракцыю ў парламенце Чэхіі, выступае за свабоду інфармацыі ў інтэрнэце, абарону прыватнага жыцця карыстальнікаў інтэрнэту, рэформу патэнтнай сістэмы[14]. Жанаты. Жонка Люцыя. Трое сыноў: Якуб, Радаван, Рафаэль, Францішак і дачка Тамара. У мастацтвеМастак Алесь Пушкін. Партрэт Бормана.[15] Зноскі
ЛітаратураСевярын Квяткоўскі. Фрашкі да пляшкі. — Менск, 2007 — С. 20. Вячаслаў Ракіцкі. Сто адрасоў свабоды. — Радыё Свабода, 2011. — С. 196—198, 221—222. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia