Андрэй Саковіч
Андрэй Саковіч (? — 1465) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік смаленскі (1440) і полацкі (1444—1458). БіяграфіяАдзін з кіраўнікоў войска Вялікага Княства Літоўскага ў пераможнай бітве з маскоўскім войскам пад Сухадровам у 1445. Удзельнік перамоў з крыжакамі ў 1432 і 1451 гадах, пасол у Чэхію ў 1453 годзе. Меў буйныя зямельныя ўладанні — частку Немянчынскай воласці, Свянцяны, Груздава, Дуброва ў Менскім павеце, Мядзел і іншыя (агулам каля 500 дымоў). Ахвяраваў на царкву, вядома яго дарчая грамата Віленскаму кафедральнаму сабору ад 9 чэрвеня 1434 г., дарчая грамата парафіяльнаму касцёлу ў Груздаве ад 3 лютага 1443 г. і дарчая грамата для заснаванага парафіяльнага касцёла ў Мядзеле ад 21 лютага 1457 г. Верагодна, у канцы жыцця (каля 1460 года) займаў пасаду троцкага ваяводы[1]. Сям’яЗ баярскага роду Саковічаў, сын Станіслава Сака, які на Гарадзельскай уніі 1413 атрымаў герб «Помян». Меў сыноў Багдана, Юрыя і Мікалая. Ад Юрыя пайшоў род Насілоўскіх. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia