Гарадзельская уніяГарадзе́льская унія — саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, аформлены прадстаўнікамі абодвух бакоў на сумесным з’ездзе (сойме) 2 кастрычніка 1413 года ў Гарадле на Бугу (цяпер вёска ў Грубяшоўскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы).[1] З’езд сабраўся пасля польска-вялікалітоўскай перамогі ў Вялікай вайне 1409—1411 гадоў і замацаваў адносіны дзвюх дзяржаў у новых палітыка-стратэгічных умовах. Вынікі з’езда замацавалі трыма актамі. Першы акту выдадзены ад імя 47 польскіх паноў, які прынялі літоўскія баярскія роды ў гербавыя брацтвы і дазволілі ім карыстацца сваімі гербамі. Другі -- ад імя літоўскіх баяр, зафіксаваў прыняцце імі польскіх гербаў, а таксама абавязацельствы бакоў не выбіраць уладара сваёй дзяржавы без згоды другога боку. Трэці — Гарадзельскі прывілей караля Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя Вітаўта.[1] АктыПольскіх паноўАрыгінал да Другой сусветнай вайны захоўваўся ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў пад № 176. Перагамен, 73 × 27 + 9 см. Пазнейшая гісторыя дакумента не вядома.[2] Літоўскіх баярАрыгінал BKsCz. Perg. 301. Пергамін, 52 × 34 + 11 см.[2] Гарадзельскі прывілейАрыгінал асобніка Каралеўства Польскага -- BKsCz. Perg. 300. Пергамін, 65 × 37 + 11, 5 см. На дакуменце захаваліся дзве маестатавыя пячаткі — караля польскага Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта.[2] Арыгінал асобніка Вялікага Княства Літоўскага захоўваўся ў дзяржаўным архіве, з XVI ст. — у архіве князёў Радзівілаў. Загінуў падчас Другой сусветнай вайны ў Варшаве.[2] Выдадзены 2 кастрычніка 1413 года ад імя караля польскага і вярхоўнага князя літоўскага Уладзіслава Ягайлы i вялікага князя літоўскага Вiтаўта. Напiсаны лацінскай мовай. Сведкамі-гарантамі выступілі архіепіскапы і епіскапы Кароны і Княства, шматлікія польскія ўраднікі.[2] Дакумент абвяшчаў інтэграцыю Кароны і Княства на грунце ўмацавання каталіцтва. Канкрэтазавалася палажэнне Крэўскай уніі 1385 года, што да ўключэння Вялікага Княства Літоўскага ў склад Каралеўства Польскага. Касцёлам і каталіцкаму кліру Княства надаваліся правы на ўзор касцёлаў і кліру ў Кароне. Панам і баярам Княства, толькі католікам, якія атрымалі гербы ад польскіх паноў, пацверджана права на вольнае распараджэнне родавымі маёнткамі, а таксама маёнткамі, атрыманымі ад вярхоўнай улады (са згоды вялікага князя), на атрыманне і перадачу маёнткаў у спадчыну, на запіс жонцы вена, забяспечанага на маёнтках. Прывілей дазваляў літоўскім панам і баярам выдаваць дачок замуж толькі за католікаў, каб выключыць пераход маёнткаў у рукі праваслаўных. Пацверджаны абавязак паноў і баяр да ваеннай службы, сплаты падаткаў на рамонт і будаўніцтва дзяржаўных замкаў, падтрыманне ваенных дарог.[2] Прывілей абавязваў паноў і баяр Княства захоўваць вернасць Ягайле і Вітаўту і іх нашчадкам. Вызначалася, што пасля смерці Вітаўта паны і баяры Княства могуць выбіраць новага вялікага князя літоўскага толькі са згоды караля польскага і польскіх паноў і наадварот, пасля смерці Ягайлы без спадчыннікаў — выбары новага польскага караля павінны быць са згоды паноў і баяр Княства. Такім чынам, вызначаліся роўнапраўныя адносіны Кароны і Княства ў межах саюза. Прадугледжвалася правядзенне супольных соймаў Кароны і Княства ў Любліне, Парчаве і іншых месцах. На ўзор Каралеўства Польскага ўводзіліся ўрады ваяводы віленскага, кашталяна віленскага, ваяводы троцкага, кашталяна троцкага, вызначаўся парадак, што гэтыя ўрады змогуць атрымаць толькі католікі.[2] У прывілеі пададзены спіс літоўскі баяр, якія прынялі гербы ад польскіх паноў.[2] Прынятыя гербы
Уладзіслаў Сямковіч згадвае яшчэ аднаго баярына, які прыклаў пячатку да акту Гарадзельскай уніі, імя яго добра чытаецца, але ва ўладальніцкім тытуле толькі некалькі разборлівых літар. Яго герб — на тарчы "літара S, нахіленая направа, з крыжам наверсе". На думку Сямковіча, гэта не можа быць герб "Шранява", бо пячатку са "Шранявай" прыклаў да актаў нейкі Ян з Гродзіны і яна захавалася на дакуменце ў добрым стане. Сямковіч думае, што на пячатцы баярына герб "Быліна", вядомы па пячатках і апісаннях канца XIV — пачатку XV ст. як "S з крыжам". Аднак, роды гербу "Быліна" ў Гарадзельскіх актах сярод адаптавальнікаў не згаданы. Развязаннем праблемы можа быць завяршэнне спісу родаў у акце словам etc., што можна разумець як большую колькасць родаў адаптавальнікаў. Ацэнкі
Перамога ў Вялікай вайне з Тэўтонскім ордэнам была замацавана Торунскім мірным дагаворам у 1411 годзе, але не ліквідавала пагрозы з боку Ордэна для Кароны і Княства. Торунскі дагавор быў кампрамісам, які не задавальняў ні адзін з бакоў, а новы вялікі магістр Генрых Плаўэн энергічна ўзяўся за аднаўленне моцы Ордэна, што значыла магчымасць новай вайны. У такой сітуацыі Ягайла і Вітаўт вырашылі замацаваць свой саюз, але пры гэтым Вітаўт імкнуўся ўнікнуць ад Польшчы. На думку Эдвардаса Гудавічуса, у параўнанні з невыразным паняццем «злучэнне (прымыканне)» ў Крэўскі акце, «далучэнне» ў Гарадзельскім акце значыла відавочнае падпарадкаванне Княства, а для вышэйшай арыстакратыі каталіцкага веравызнання, якая толькі пачала палітычна сябе праяўляць, гэта значыла ўключэнне ў польскія саслоўныя інстытуты.[10] Паводле артыкулаў уніі, Вітаўт прызнаваў вярхоўную ўладу Ягайла; частка вотчынных правоў Ягайлы на землі ВКЛ пераходзіла польскай Кароне, а тытул вярхоўнага князя літоўскага рабіўся часткай польскага каралеўскага тытулу. Адначасова ўводзіўся інстытут спадчыннасці стальца і тытула вялікага князя літоўскага, што скасоўвала вызначанае Віленска-Радамскім актам аднаўлення простага ўладарання польскім каралём ВКЛ пасля смерці Вітаўта. Польскія магнаты абвясцілі Вітаўта апекуном малалетняй дачкі Ягайла. Вітаўт заняў першае месца ў кароннай радзе і другой па значнасці асобай ва ўладнай сістэме злучанай дзяржавы. Права займаць вышэйшыя ўрады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах, а таксама прывілеі, гарантаваныя Гарадзельскай уніяю, датычылі толькі каталіцкай арыстакратыі, якая прыхільна паставілася да уніі. Выразны пракаталіцкі характар уніі вынікаў з імкнення вялікага князя Вітаўта здабыць падтрымку Свяшчэннай Рымскай імперыі і такім чынам пазбавіць Тэўтонскі ордэн так званай хрысціянска-асветніцкай місіі — галоўнага аргументу экспансію на ўсход. Праваслаўныя князі і баяры з Полацкага, Віцебскага, Смаленскага і іншых княстваў не ўдзельнічалі ў з’ездзе ў Гародлі, акты уніі іх не датычылі, а згаданыя княствы ў межах ВКЛ захоўвалі шырокую аўтаномію. Гарадзельская унія зрабіла каталіцтва прывілеяваным веравызнаннем, што абвастрыла ўнутраную сітуацыю ў ВКЛ. Нягледзячы, што забароны праваслаўным займаць вышэйшыя ўрады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах трымалася не заўсёды, гэта стала магчымай падставай для дыскрымінацыі. Меў на мэце ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму ў Княстве. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва Княства «далучаецца, злучаецца, уключаецца, перадаецца» Польскаму Каралеўству. Усе касцёлы і каталіцкі клір забяспечваюцца ўсімі правамі і свабодамі згодна са звычаямі Польскага Каралеўства. Паны, шляхта і баяры Княства, якія прымуць каталіцкую веру і атрымаюць гербы, могуць карыстацца прывілеямі і пажалаваннямі, як і польскія паны і шляхта, пацвярджаліся іх правы на свабоднае распараджэнне сваёй маёмасці і атрымання спадчыны. Гарантаваліся правы жанчын на валоданне ўласных маёнткаў. Паны і шляхта ВКЛ павінны былі захоўваць вернасць і пастаянасць каралю Ягайлу і вялікаму князю Вітаўту. Гарадзельскі прывілей прадугледжваў стварэння Віленскага і Троцкага ваяводстваў, адпаведна і ўрадаў іх ваявод і кашталянаў, а таксама іншых. Асабліва важнае значэнне меў артыкул, якім замацоўвалася, што пасля смерці Вітаўта паны і шляхта ВКЛ не павінны выбіраць сабе новага князя без згоды Ягайлы і польскіх паноў, а тыя пасля смерці Ягайлы не павінны выбіраць новага караля без згоды Вітаўта, паноў і шляхты ВКЛ. Гэты артыкул, які ўпершыню заканадаўча замацоўваў выбранне вялікага князя, супярэчыў і абвяргаў першы артыкул, у якім пацвярджалася зліццё ВКЛ і Польшчы, бо калі выбіраўся асобны князь, то захоўвалася самастойнасць дзяржавы. А канстатацыя факта, што караля Польшчы павінны былі выбіраць са згоды Вітаўта і шляхты, сведчыць аб раўнапраўным становішчы абедзвюх дзяржаў. Прывілей прадугледжваў магчымасць склікання агульных соймаў феадалаў Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства. Сцвярджэнне, што ўсе некатолікі, у асноўным праваслаўныя (а яны складалі большасць насельніцтва княства), не павінны былі дапускацца на дзяржаўныя пасады і засядаць у панскай радзе, мела ідэалагічны, а не практычны характар, бо большасць мясцовага кіраўніцтва і значная частка паноў-рады належалі да праваслаўнай веры. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia