Андрэй Станіслаў Сапега
Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Пятра Сапегі. Староста ўсвяцкі ў 1612—1623 і ваўкавыскі з 1645, кашталян троцкі ў 1641—1644 і віленскі з 1644. Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ. Удзельнічаў у войнах з туркамі (1621), шведамі (1622—1628). БіяграфіяЗ чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Пятра і Соф’і Вейгэр. Меў братоў Яна Юзафа і Паўла Яна. Браў удзел у Хоцінскай бітве, (1621). Цягам 1622—1628 удзельнічаў у ваенных дзеяннях са Швецыяй. У 1633 далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў яго выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы. Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запознена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбунала[4]. Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622), з якой меў сына Лявона Казіміра і дачку Ізабелу Кацярыну. Пахавалі А. С. Сапегу ў касцёле бернардзінцаў у Гродна[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia