Павел Сапега (кашталян кіеўскі)
Павел Іванавіч Сапега (да 1546—1580) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч. Кашталян кіеўскі (з 1566). БіяграфіяЗ чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана. З 1560 года валодаў памежнай крэпасцю Любеч, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў атрымаў урад кашталяна кіеўскага. Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводства Каралеўствам Польскім стаў сенатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе яшчэ да смерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста вёў перамовы з французскімі пасламі пра вяртанне Княству Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводстваў у выпадку абрання на сталец Генрыка Валезага. Удзельнічаў у планаванні вайны з маскоўскім царом Іванам IV у красавіку 1580 годзе. Памёр у пачатку снежня 1580 года. Меў звязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Ляйпунах. Да 1562 года ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (дачка Рыгора Хадкевіча), з якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia