Андрэй Сяргеевіч Краўчанка
Андрэй Сяргеевіч Краўчанка (нар. 4 студзеня 1986) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Біяграфічныя звесткіВыхаванец Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзервау, першы трэнер — Іван Пятровіч Гардзіенка. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Андрэй Краўчанка атрымаў срэбны медаль у дзесяцібор’і. Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Самы яркі спартыўны момант года». Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры знаходзіўся на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі, меў званне маёра. У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе звольнены. 8 лістапада 2020 года Андрэй Краўчанка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[2] і прысуджаны да 10 сутак арышту. Асабістыя рэкордыДзесяцібор’е
Сямібор’е
Грамадская дзейнасць18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia