Андрэй Уладзіленавіч Данілаў
Андрэй Уладзіленавіч Данілаў (нар. 9 снежня 1959, Куйбышаў, Расія) — рэлігіязнавец, багаслоў. Кандыдат багаслоўя (1996), доктар філасофіі (Рэгенсбургскі ўніверсітэт, Германія, 1999). БіяграфіяСкончыў Куйбышаўскі архітэктурна-будаўнічы інстытут (1982), Маскоўскую духоўную семінарыю (1991), Маскоўскую духоўную акадэмію (1996), Рэгенсбургскі ўніверсітэт (філасофскі факультэт, 1995; рэлігіязнаўчая аспірантура, 1999). Працаваў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (1999—2004, факультэт тэалогіі, кафедра рэлігіязнаўства, загадчык кафедры), Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра рэлігіязнаўства, загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: фенаменалогія рэлігіі; сістэматычная тэалогія; тэалогія дыялогу. УзнагародыОрдэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра (2004), ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага (2009). Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia