Мінская духоўная акадэмія
![]() Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага, скарочана МінДА — вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. Акадэмія з’яўляецца недзяржаўнай навучальнай установай. Навучальныя праграмы акадэміі адпавядаюць нормам і правілам, устаноўленым Навучальным камітэтам пры Святым Сінодзе Маскоўскага Патрыярхату. Тэрмін навучання ў акадэміі — 3 гады. Рэктар — архімандрыт Сергій (Акімаў). ГісторыяУ 1996 годзе Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы, заслухаўшы даклад мітрапаліта Філарэта аб пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархата ад 3 лютага 1996 года (№ 34), «блаславіў пачатак дзейнасці Беларускай духоўнай акадэміі» для падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Першапачаткова месцілася ў межах Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра (вул. Савецкая, д. 59, Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць). У верасні 2015 года пераехала ў Мінск і размясцілася ў комплексе будынкаў Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы, які быў урачыста адкрыты і асвячоны Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 20 чэрвеня 2015 года. Першы выпуск Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ў верасні 1999 года. У маі 2002 года выйшаў у свет першы нумар навуковага зборніка «Працы Мінскай Духоўнай Акадэміі». Намаганнямі студэнтаў акадэміі і семінарыі ажыццяўляецца выданне студэнцкага часопіса «Прыступкі», зборніка студэнцкіх прац «Экспромт». НавучаннеАсноўны змест навучання складаюць спецыяльныя багаслоўскія, царкоўна-гістарычныя і царкоўна-практычныя дысцыпліны, а таксама гуманітарныя і спецыяльныя курсы. У 2006—2007 навучальным годзе навучалася 49 студэнтаў, паспяхова абаронены 12 дысертацый на саісканне навуковай ступені кандыдата багаслоўя. Адміністрацыйная і прафесарска-выкладчыцкая карпарацыя Акадэміі складаецца з 32 чалавек, з іх 25 з навуковай ступенню. З 2003 года дзейнічае царкоўна-археалагічны кабінет Мінскай духоўнай акадэміі. 5 снежня 2012 года на Вучоным савеце Мінскай духоўнай акадэміі было прынята рашэнне аб адкрыцці магістарскай падрыхтоўкі. У 2015 годзе адбыўся першы выпуск магістраў. З 5 мая 2015 года дзейнічае аспірантура. У 2018—2019 навучальным годзе ў акадэміі навучаецца 137 чалавек: 68 магістрант вочнай формы навучання, 42 магістранта завочнай формы навучання, 27 аспірантаў. Структура
Рэктары
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia