Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў
Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў (нар. 12 мая 1981, Мінск) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, палітолаг. БіяграфіяНарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літоўская Рэспубліка), палітолаг. Праходзіў тэрміновую службу ў войску. У 2015 годзе ўзначальваў ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч. З верасня 2019 года сустаршыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Гавары праўду». Балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года[1]. У выпадку перамогі меркаваў стварыць пераходны ўрад з альтэрнатыўнымі кандыдатамі і правесці цягам года новыя выбары[2] Жыве ў вёсцы Воўкавічы. Жанаты, мае трох сыноў. Пад канец 2020 года заняўся стварэннем палітычнай партыі пад назвай «Наша партыя»[3]. Затрыманы 12 жніўня 2021 года[4], вызвалены ў той жа дзень. Зноў быў затрыманы 11 студзеня 2023 года[5]. У красавіку 2023 года Дзмітрыеву прысудзілі 1,5 гады калоніі[6]. У лютым 2023 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Дзмітрыева палітычным зняволеным[7]. Вызваліўся 20 красавіка 2024 года. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia