Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2015 года — 5-я прэзідэнцкія выбары з часу атрымання незалежнасці ў 1991 годзе. Адбыліся 11 кастрычніка2015 года. Дата правядзення была прызначана 30 чэрвеня2015 года на сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі БеларусьПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і ўступае ў пасаду пасля прынясення прысягі (Арт. 81). Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта (Арт. 81). Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі (Арт. 80). Кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не мае права быць грамадзянін, які мае судзімасць.
25 лістапада2013 быў прыняты закон аб унясенні змяненняў у Выбарчы кодэкс. Гэты законапраект распрацоўваўся з канца 2012 г. (адразу ж пасля парламенцкіх выбараў), аднак да верасня 2013 г. ягоны змест не быў вядомы ні грамадскасці, ні профільнай міжнароднай структуры — Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Распрацаваная апазіцыяй версія[4] змяненняў у Выбарчы кодэкс была праігнараваная ўладамі, гэтаксама не былі задаволеныя патрабаванні аб арганізацыі публічнага абмеркавання законапраекта. Большасць унесеных змен накіраваны на арганізацыю выбарчага працэсу (адмова ад дзяржаўнага фінансавання расходаў кандыдатаў на агітацыю з адначасовым павелічэннем магчымасцяў для папаўнення і выкарыстання выбарчых фондаў), забарона агітацыі за няўдзел у выбарах. На думку намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» В. Стэфановіча нормы Выбарчага кодэкса Беларусі, якія забараняюць заклікаць да байкоту выбараў, супярэчаць Канвенцыі СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод»[5].
У параўнанні з іншымі прэзідэнцкімі кампаніямі, цяперашняя ўсё больш і больш набліжаецца да выбараў савецкага ўзору, калі не толькі апазіцыйна настроеныя актывісты, але і значная частка насельніцтва ведае пра загадзя вызначаны вынік. Манапалізаваныя дзеючай уладай СМІ, як і раней, ніякім чынам не агалошвалі альтэрнатыву дзеючай уладзе.
Удзел у выбарчым працэсе палітычных партый, арганізацый і рухаў
Па стане на пачатак 2015 у Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый. 2 красавіка2015 Рух «За Свабоду» вырашыў «ўстрымацца ад вылучэння свайго кандыдата і падтрымкі іншых кандыдатаў у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года»[6]. 16 мая2015 аргкамітэт партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» заявіў, што не будзе вылучаць свайго кандыдата на прэзідэнцкую кампанію 2015 года і таксама не будзе падтрымліваць непасрэдна ніводнага з кандыдатаў[7], гэтае рашэнне было падтрымана дэлегатамі Устаноўчага з’езду партыі 13 чэрвеня[8].
Алена Анісім. У жніўні 2014 першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алена Анісім заявіла, што збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах[10]. Спачатку за вылучэнне А. Анісім выступалі арганізатары Усебеларускага Кангрэса за незалежнасць Беларусі, у сакавіку яна разглядалася ўжо як адзін з кандыдатаў ад кампаніі «Народны рэферэндум»[11]. 30 чэрвеня 2015 на прэс-канферэнцыі яна паведаміла, што прыняла рашэнне спыніць удзел у кампаніі па вылучэнні кандыдатуры на пасаду прэзідэнта, таму што «ў такой сітуацыі перамогу здабыць немагчыма»[12].
Сяргей Гайдукевіч. 20 красавіка 2013 пазачарговы з’езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі выбраў старшыню партыі С. Гайдукевіча прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта[13]. 30 жніўня 2014 XVII пазачарговы з’езд ЛДПБ прыняў рашэнне прапанаваць беларускім уладам перанесці выбарчую кампанію на сакавік—красавік 2015[14]. Але, дадзеная прапанова падтрымкі з боку ЦВК і парламенту не знайшла.
Таццяна Караткевіч. 19 красавіка 2015 г. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вырашыла падтрымаць вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты члена партыі і актывістку кампаніі «Гавары праўду» Т. Караткевіч.
Вольга Карач. 1 красавіка 2015 грамадзянская кампанія «Наш дом» заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года і не стане вылучаць свайго кандыдата В. Карач у прэзідэнты Беларусі[15].
Аляксандр Лукашэнка. 17 кастрычніка 2014 адбылася прэс-канферэнцыя расійскім СМІ. На ёй дзеючы кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка заявіў, што не адмаўляецца ад магчымасці ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, назваўшы прэзідэнцтва «дзярмом»[16].
Алесь Мех. Намеснік старшыні руху «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі» на чале з У. Някляевым заявіў 1 ліпеня 2015 пра ўдзел у выбарчай кампаніі[17], але ў гэты ж дзень адмовіўся ад ўдзелу на карысць М. Статкевіча, які знаходзіўся ў турме[18].
Аляксандр Прушынскі. Пра свой удзел у выбарах А. Прушынскі заявіў 13 красавіка 2015[19] і пацвердзіў гэтае рашэнне ў інтэв’ю «Народнай Волі» 5 мая[20], але не мог быць зарэгістраваны паводле арт. 57 Выбарчага кодэксу і арт. 8 закона «Аб грамадзянстве».
Юрый Радзькоў. 16 ліпеня 2015 арганізатар мядовых кірмашоў, дырэктар кампаніі «Цар-мёд», аўтар міжнароднага праекта «Свет мёду і здароўя» Ю. Радзькоў заявіў пра намер удзельнічаць у якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах[21]. 17 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў мінскім «Прэзідэнт-гатэлі» ён заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, а абвясціў пра вылучэнне ў прэзідэнты для таго, каб «прабудзіць свядомасць і душы людзей»[22].
Мікалай Статкевіч. Летам 2014 генеральны сакратар ЦК БСДП (Народная Грамада) Сяргей Скрабец прапанаваў дэмакратычнай апазіцыі Беларусі вылучыць кандыдатам у прэзідэнты лідара Народнай Грамады Мікалая Статкевіча. Аднак апазіцыя гэты варыянт адмовіла. 14 кастрычніка 2014 экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар стваранага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі» У. Някляеў у артыкуле газеты «Народная воля» прапанаваў апазіцыі высунуць Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах. Але калі перамовы па адзіным кандыдаты са скандалам прыпыніліся, да ідэі «Статкевіча ў кандыдаты» нечакана 6 студзеня 2015 на прэс-канфэрэнцыі звяртаецца старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Ён паведаміў, што АГП стварае ініцыятыўную групу па вылучэнні Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты. Гэтую пазіцыю падтрымалі адвакат Гары Паганяйла, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XIII склікання Марат Афанасьеў[23], старшыня Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык[24]. У лютым экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў заявіў «альбо кандыдат у прэзідэнты Статкевіч, альбо байкот»[25]. У сакавіку прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)Мечыслаў Грыб пацвердзіў, што яго партыя супраць вылучэння М. Статкевіча адзіным кандыдатам[26]. 25 чэрвеня была створана адзіная ініцыятыўная група па вылучэнні М. Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты якую ўзначаліла Марына Адамовіч[27]. 29 чэрвеня 2015 У. Някляеў прапанаваў ужо ўсім апазіцыйным прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду зняцца з выбараў да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўных груп і падтрымаць вылучэнне Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам. Але ні Т. Караткевіч, ні С. Калякін, ні А. Лябедзька не пагадзіліся гэтага зрабіць. Караткевіч заявіла, што не падтрымае гэтую прапанову, паколькі прадстаўляе інтарэсы людзей, якія падпісаліся за правядзенне рэферэндуму. Калякін жа назваў ініцыятыву Някляева бессэнсоўнай прапановай. Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч абвінаваціў Някляева ў піяры. Кіраўнік выбарчага штаба беспрацоўнага Юрыя Шульгана Павел Канавальчык заявіў, што той не будзе здымацца з выбараў, бо «Статкевіч усё роўна не можа быць зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты»[28].
Валерый Фралоў. Генерал-маёр, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 11 чэрвеня 2014 заявіў пра намер балатавацца ў прэзідэнты. Ён заявіў, што з’яўляецца прыхільнікам ідэі адзінага кандыдата ад апазіцыі, і будзе гатовы зняцца на карысць больш папулярнага прэтэнта[29]. Аднак, 10 лістапада 2014 года В. Фралоў памёр ад інфаркту ў сваёй кватэры[30].
Уладзіслаў Цітовіч. 16 ліпеня 2015 прадпрымальнік, гендырэктар кампаніі Veduus, экс-кандыдат у дэпутаты парламенцкіх выбарах у 2012 У. Цітовіч заявіў пра намер удзельнічаць у якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах[21].
Юрый Шульган. Беспрацоўны Ю. Шульган, якога падтрымала Беларуская партыя «Зялёныя» заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. 16 ліпеня ён заявіў аб выхадзе з перадвыбарчай гонкі[32].
2 ліпеня 2015 года з некаторымі прадстаўнікамі патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты (Леў Марголін ад А. Лябедзькі, С. Калякін, А. Дзмітрыеў ад Т. Караткевіч і А. Гайдукевіч, ад С. Гайдукевіча) сустрэўся намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд.
Ініцыятыўныя групы
Да 17 ліпеня ўключна прэтэндэнты мусілі падаць заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, якая павінна быць разгледжаная ў пяцідзённы тэрмін з моманту падачы[33]. 15 прэтэндэнтаў падалі заявы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп у ЦВК, але толькі 8 з іх былі зарэгістраваны[34].
Адмовілі ў рэгістрацыі, бо ён адбываў турэмнае пакаранне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і ў выніку перапыніў 10-гадовы тэрмін знаходжання на тэрыторыі Беларусі.
14 ліпеня першы намеснік старшыні руху «За Свабоду»Юрый Губарэвіч выступіў з ініцыятывай правядзення незалежнай экспертызы па выяўленні несапраўдных подпісаў грамадзян за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, каб «не дапусціць парада кандыдатаў, якія былі б зарэгістраваныя з сумніўнымі 100 тысячамі подпісаў», як гэта было на прэзідэнцкіх выбарах 2010 г.[54].
28 ліпеня Ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі М. Статкевіча заклікала ўсіх патэнцыйных кандыдатаў зняцца з выбарчай гонкі.
29 жніўня Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне пра выхад партыі з выбарчай кампаніі патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. За выхад прагаласавала 18 сябраў сойму, супраць — 11, двое — устрымаліся[56].