Андрэй Фёдаравіч Апаровіч
Андрэй Фёдаравіч Апаровіч (28 лютага 1922, в. Пліса, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інжынерную акадэмію (спецыяльнасць «Авіяцыйныя радыётэхнічныя сродкі», 1952; ад’юнктура, 1955). Працаваў у Харкаўскім вышэйшым авіяцыйна-інжынерным ваенным вучылішчы (1956—1973), Харкаўскім інстытуце радыёэлектронікі (1973—1975), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (1975—2002, кафедра радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, прафесар, у 1975—1990 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: статыстычная тэорыя радыётэхнічнай разведкі; статыстычная тэорыя электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў. УзнагародыОрдэны Чырвонай Зоркі (1944, 1956), Айчыннай вайны II ступені (1985), «Знак Пашаны» (1986), 15 медалёў Савецкага Саюза. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia