Смалявіцкі раён
Смаляві́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Смалявічы. Геаграфічнае становішчаПрацягласць з поўначы на поўдзень — 43 км, з захаду на ўсход — 42 км. Мяжуе з Мінскім, Лагойскім, Барысаўскім і Чэрвеньскім раёнамі Мінскай вобласці. Падзелены на 9 сельсаветаў. Плошча раёна 1,4 тыс. км²[6]. ПрыродаЗначная частка раёна размешчана ў межах Мінскага ўзвышша, на паўднёвым усходзе — Цэнтральнабярэзінская раўніна. Пераважаюць вышыні 170—200 м, максімальная 266 м (каля вёскі Карпілаўка). Галоўныя рэкі — Гайна з прытокам Усяжа; Пліса, Вуша, Волма (з Глебкаўкай). Азёры Судабле, Вялікае, Малое. Створаны Пятровіцкае, Смалявіцкае, Жодзінскае, Дубраўскае вадасховішчы. На тэрыторыі Смалявіцкага раёна выяўлены 7 радовішчаў торфу, 4 — пяскова-жвіровага матэрыялу, 3 — будаўнічых пяскоў. Залягае шмат сыравіны для вытворчасці цэглы. Возера Судобле мае найвялікшую з беларускіх азёр магутнасць адкладаў сапрапелю (доннага глею) — 30 метраў. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,9 °C. Ападкаў 685 мм. Вегетацыйны перыяд — 186 дзён. Лясы (33 % тэрыторыі раёна) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Біялагічныя заказнікі дзяржаўнага значэння — Пекалінскі і Валмянскі. ГісторыяРаён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Менскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Смалявічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Верхменскі, Воратаўскі, Емяльянаўскі, Жажэлкаўскі, Жодзінскі, Забалоцкі, Кленнікоўскі (Клініцкі), Пліскі (Вялікапліскі), Слабадскі, Смалявіцкі, Юр’еўскі. 24 верасня 1926 года Смалявіцкі сельсавет скасаваны. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны Прылепскі сельсавет скасаванага Астрашыцка-Гарадоцкага раёна; 8 ліпеня 1931 года — Драчкаўскі і Пятровіцкі сельсаветы скасаванага Смілавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Смалявічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жажэлкаўскі сельсавет. 12 лістапада 1957 года скасаваны Воратаўскі сельсавет, Кленнікоўскі сельсавет перайменаваны ў Курганскі. 21 студзеня 1958 года ўтвораны рабочы пасёлак Зялёны Бор, вёска Жодзіна атрымала статус гарадскога пасёлка. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Жодзіна, рабочы пасёлак Зялёны Бор, Жодзінскі сельсавет перададзены Барысаўскаму раёну, Прылепскі і Юр’еўскі сельсаветы — Лагойскаму раёну, гарадскі пасёлак Смалявічы, Верхменскі, Драчкаўскі, Емяльянаўскі, Забалоцкі, Курганскі, Пліскі, Пятровіцкі і Слабадскі сельсаветы — Мінскаму раёну. 6 студзеня 1965 года Смалявіцкі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Смалявічы, Азярыцка-Слабадскі, Верхменскі, Драчкаўскі, Емяльянаўскі, Забалоцкі, Курганскі, Пліскі, Пятровіцкі сельсаветы Мінскага раёна, Прылепскі і Юр’еўскі сельсаветы Лагойскага раёна, горад Жодзіна, рабочы пасёлак Зялёны Бор, Жодзінскі сельсавет Барысаўскага раёна. 7 сакавіка 1968 года Смалявічы атрымалі статус горада. 10 лютага 1977 года Верхменскі сельсавет перайменаваны ў Пекалінскі, Емяльянаўскі сельсавет — ва Усяжскі. 20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Смалявіцкі раён і горад Смалявічы, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Смалявіцкі раён[7]. У 2008 годзе ў склад горада ўвайшлі вёскі Крыніца, Рабы Слуп, Уборкі [8]. 30 кастрычніка 2009 года Зеленаборскі пассавет рэарганізаваны ў Зеленаборскі сельсавет, скасаваны Юр’еўскі сельсавет[9]. 16 снежня 2009 года скасаваны Прылепскі і Пятровіцкі сельсаветы[10]. НасельніцтваНа тэрыторыі раёна знаходзіцца каля 190 населеных пунктаў. Колькасць насельніцтва:
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелРаён падзелены на 9 сельсаветаў. Гаспадарчая дзейнасцьСельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі і агародніцтве. Развіта свінагадоўля і авечкагадоўля. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, а таксама бульба. Прадпрыемствы машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, паліўнай, харчовай прамысловасці. У Жодзіна працуе РУПП «Беларускі аўтамабільны завод». Дзейнічае Смалявіцкая ГРЭС. Каля вёскі Емяльянава знаходзіцца станцыя спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт». ТранспартПа тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Мінск — Масква, аўтадарогі на Чэрвень, Лагойск, Мар’іну Горку, Рудзенск. На поўдні раёна размясціўся Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Культура, адукацыя, друкМясцовая прэса прадстаўлена газетай «Край смалявiцкi». Наклад — каля 5 тыс. асобнікаў (2009), гл. Край Смалявіцкі Архівавана 11 ліпеня 2010.. СлавутасціЗахаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва:
Выбітныя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia