Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі
Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі, Ян Андрэй Белабоцкі (сярэдзіна XVII ст., Перамышль — пасля 1712) — польска-беларуска-рускі паэт і філосаф эпохі барока. БіяграфіяСкончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію[1], Кракаўскі ўніверсітэт. З 1665 года падарожнічаў па Еўропе, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Фландрыі. Быў кальвінскім прапаведнікам у Слуцку, выкладчыкам у Магілёве[1]. З-за пераследу езуітамі пераехаў у Смаленск, а ў 1681 — у Маскву[1], дзе распаўсюджваў рацыяналістычныя і антыцаркоўныя ідэі[1]. Царкоўны сабор прызнаў яго ератыком, у выніку чаго Белабоцкі быў вымушаны адмовіцца ад сваіх поглядаў і прыняць праваслаўе, пасля хрышчэння ўзяў праваслаўнае імя Андрэй (1682)[1]. Знаходзіўся ў канфрантацыі з Сільвестрам Мядзведзевым , які неаднаразова рабіў супраць яго варожыя акцыі. У Маскве ажаніўся, займаўся перакладчыцкай і літаратурна-педагагічнай дзейнасцю, выкладаў латынь[1]. У 1685 дыспутаваў з братамі Ліхудамі , быў абвінавачаны імі ў ерасі. Знаходзіўся ў складзе кітайскага пасольства Ф. А. Галавіна як перакладчык. У 1691 вярнуўся ў Маскву. Аб апошнім перыядзе яго жыцця амаль нічога не вядома. СветапоглядДа пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіцыяльнай царквы, крытыкаваў Біблію. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавека[2]. У яго філасофскіх поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму і пантэізму. Белабоцкі падкрэсліваў, што разам з богам вечна існуе прырода, сам бог — частка прыроды. Ставіў філасофію вышэй багаслоўя, сцвярджаў, што магчымасці чалавечага розуму неабмежаваныя, адстойваў адзінства душы і цела[1]. Літаратурная творчасцьАсобныя творы А. Белабоцкага напісаныя ў вершаванай форме. Галоўны паэтычны твор — паэма «Пентатэугум, або пяць кніг кароткіх аб чатырох рэчах апошніх, аб мітусні і жыцці чалавека», у якой аўтар у рэлігійных барочных вобразах маляваў сучаснае яму жыццё[1]. У паэме сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету. Пераклаў першыя 2 кнігі трактата Фамы Кемпійскага «Аб наследаванні Хрысту». Працы
Найноўшыя публікацыі
Цікавыя фактыБелабоцкаму прысвечаны верш Льва Лосева[3]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia