Кальвінская навучальная ўстанова ўжо ў XVII стагоддзі заваявала вядомасць і славу далёка за межамі Беларусі як «Слуцкія Афіны» і як «Узорная Слуцкая гімназія». І яна змагла зрабіць гэта толькі таму, што каля яе калыскі стаялі выдатныя педагогі свайго часу.
У пачатку XVIII стагоддзя адмянілі цэнз па веравызнанні, пасля чаго акрамя кальвіністаў у школе пачалі навучацца каталікі, якія з часам склалі асноўную масу навучэнцаў[4]. Побач з гімназіяй працаваў інтэрнат для бедных вучняў. Пачатковая адукацыя была бясплатнай[3].
У 1809 годзе расійскія ўлады змянілі статус установы на павятовую школу Мінскай губерні. Пасля працэсу філаматаў у 1824 г. была зачынена кальвінісцкая гімназія ў Кейданах i супраць школы ў Слуцку былі высунуты цяжкія абвінавачанні. Таму Віленскі сінод даручыў свайму куратару Ваўжынцу Путкамеру вырашыць з рэктарам Віленскага ўніверсітэтаПеліканам пытанне са школай у Слуцку і магчымасць пераўтварэнне яе ў гімназію. Атрымаўшы дазвол ад рэктара і ад урада[5], у 1827 годзе была адноўлена слуцкая гімназія пад кіраўніцтвам Леапольда Ваноўскага.
У 1829 г. Путкамер пачаў будаваць новы корпус гімназіі. Пры закладцы ганаровага каменю, Путкамер сказаў запамінальную прамову[5][6].
У 1881 кальвінісцкая гімназія канчаткова перайшла пад апеку расійскіх уладаў, з гэтага часу яна звалася мужчынскай гімназіяй у Слуцку. У 1889 годзе ў ёй навучалася каля 300 чалавек.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гімназія была пераўтворана ў сярэднюю школу. У час Вялікай Айчыннай вайны ў будынку школы месціўся нямецкі шпіталь. У час вызвалення Беларусі з-пад акупацыі ў 1944 годзе будынак быў пашкоджаны бомбай — аднаўленне будынку цягнулася пяць гадоў і было скончана толькі ў 1949-м годзе. У гонар вучняў гімназіі, якія загінулі ў часе вайны, на тэрыторыі школы быў усталяваны помнік[7].
Статус гімназіі быў нададзены зноў толькі ў 1998 годзе, калі школа была ператворана ў гімназію № 1 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 2003 і 2009 гадах гімназія паспяхова прайшла дзяржаўную атэстацыю.
Будынак гімназіі
Праект старога будынка гімназііСучасны выглядГімназія ў 2012 годзе
Найстарэйшай школай слуцкая гімназія з'яўляецца ўскосна. Драўляны будынак, існаваўшы раней, быў заменены каменнай будовай у стылі класіцызму ў 1829—38[8] (паводле іншых звестак, у 1852-54[9]) гг. паводле праекту Караля Падчашынскага[10]. На першым паверсе будынка размяшчаліся класы, на другім — бібліятэка і школьная канцылярыя. Гэты будынак выкарыстоўваецца цяпер як адзін з карпусоў гімназіі.
На тэрыторыі гімназіі змяшчаліся таксама школьны сад і драўляныя хаты настаўнікаў. Да 1940-х гадоў побач са школай дзейнічаў мураваны кальвінскі збор з вежай, пашкоджаны ў часе Другой сусветнай вайны і разабраны пасля бальшавікамі.
Новы, цагляны, корпус быў пабудаваны ў 1980 годзе, паміж будынкамі існуе пераход. У будынках дзейнічае гімназія № 1[11].
Стары будынак, праект якога захаваўся, з'яўляецца помнікам класіцызму[8].
Навучальны працэс
Сшытак з узорамі карункаў В. Муратавай, вучаніцы Слуцкай гімназіі. 1913 г.
У гімназію прымалі шляхетскіх дзяцей, гарадскіх жыхароў, часам сялянскіх дзяцей. Срок навучання складаў 6-8 гадоў.
Настаўнікі Анджэй Дабжанскі, Анджэй Музоній, Рэйнальд Адам і іншыя заснавальнікі Слуцкай школы — аўтары статута і дапаможнікаў — былі педагогамі еўрапейскага ўзроўню. Дарэчы, па дапаможніку па рыторыцы, створаным Рэйнгальдам Адам, пазней вучыўся Міхаіл Ламаносаў. Гімназістамі, у адпаведнасці са статутам, маглі стаць практычна ўсе здольныя падлеткі, незалежна ад веравызнання і сацыяльнага паходжання. У навучанні выкарыстоўваліся лепшыя вядомыя методыкі таго часу, былі і такія, якія б сёння ні ў якім разе не ўжываліся ў педагогіцы. Напрыклад, каб зацікавіць вучняў лепш і глыбей ведаць лацінскую мову, якая тады з’яўляўся мовай навукі, на працягу двухсот пяцідзесяці гадоў у Слуцкай школе за дадатковае вывучэнне лацінскіх тэкстаў вучні атрымлівалі піва. Гімназіст за дзень мог зарабіць дзве шклянкі.
Даследчык Якаў Парэцкі ў Ленінградзе адшукаў «Статут Слуцкай школы», які быў выдадзены ў Любчы ў 1628 годзе. На аснове гэтай крыніцы навуковец даказвае, што ў пачатку XVII стагоддзя цэнтр гуманістычнай педагагічнай думкі, па сутнасці, перамясціўся з Заходняй Еўропы ў Слуцк. Вызначана, такое сцвярджэнне — не перабольшанне. Нездарма ж з’явілася назва «Слуцкія Афіны». У сценах школы кожнаму не толькі давалі вялікі аб’ём ведаў, але і вучылі па-сапраўднаму думаць. Пры гэтым умела выкарыстоўваўся дыялог настаўніка з вучнем. А менавіта яго як плённую форму навучання ўвёў Платон у сваёй знакамітай Афінскай акадэміі(руск.) (бел.[12].
У 1809—1836 гадах Слуцкая гімназія двойчы рэфармавалася: уводзіліся новыя прадметы, упершыню быў прызначаны свецкі дырэктар. Паступова школа пачала пераходзіць з польскай на рускую мову навучання. У сценах гімназіі разгарнулася барацьба паміж прыхільнікамі польскай і рускай культур. Яна дасягнула свайго кульмінацыйнага пункта ў 1862—1863 гадах. У 1863 годзе, пасля падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага выкладанне польскай мовы ў Слуцкай гімназіі было адменена назаўсёды.
У адной з залаў гімназіі выступаў Якуб Колас. У 1923 годзе ў Слуцку праходзілі курсы павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў, і Колас чытаў лекцыі па методыцы выкладання беларускай мовы. Для слухачоў курсаў паэт упершыню прачытаў сваю паэму «Новая зямля».
Сямён Арыевіч Косберг (1903—1965) — доктар тэхнічных навук, эксперт у галіне авіяцыйных рухавікоў і ракетных рухавікоў, Лаўрэат Ленінскай прэміі, Герой Сацыялістычнай працы.
Jozef Lukaszewicz(польск.) (бел.. Dzieje kosciolow wyznania helweckiego w Litwie (Geschichte der Kirche Helvetischer Confession in Litthauen), Dr. in der Gerberstrasse No 45, 1843
Filip Sulimierski, Bronisław Chlebowski & Władysław Walewski, 1880: «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich», Wydawnictwo Wędrowiec, Warszawa 1889.
Самусік А. Ф. Адукацыйная дзейнасць лютаран і кальвіністаў на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVI — першай палове XVII ст. // Евангельская царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць : зб. матэрыялаў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 9 снежня 2017 г. / уклад. А. У. Унучак [і інш.]. Мінск, 2018. С. 86-104.
Самусік А. Ф. Замежныя адукацыйныя паездкі пратэстантаў з тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVI — першай палове XVII ст. // Евангельская царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць: зб. матэрыялаў V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 4 снежня 2021 г. / уклад. А. У. Унучак [і інш.]. Мінск, 2022. С. 20-36.
Самусік А. Ф. Кальвінскія школы на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVII — трэцяй чвэрці XVIII ст. // Acta Albaruthenica : Czasopismo naukowe Katedry Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego. — 2019. T. 19. S. 315—327.
Слуцкая гімназія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 670. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.