Андрэй Яўгенавіч Паротнікаў
Андрэй Яўгенавіч Паротнікаў (нар. 24 лютага 1978) — беларускі палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010—2011). ПераследЗгодна з указам А. Лукашэнкі ад 19 верасня 2022 г. Андрэй Паротнікаў, капітан міліцыі запасу, быў пазбаўлены звання. Меркавана, Паротнікава затрымалі ў Маскве 19 сакавіка 2023 года і даставілі ў Мінск, дзе ён быў змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: здрада дзяржаве (ч. 1 арт. 356); змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357); садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-4); уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання (ч. 3 арт. 361-1); перашкода здзяйсненню выбарчых правоў (ч. 2 арт. 191). Па дзяржаўным канале АНТ паказалі фільм пра затрыманне Паротнікава. У ім намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак казаў, што аналітык «мэтанакіравана даў згоду прадстаўніку польскай выведкі на супрацоўніцтва». Паводле версіі КДБ, ваенны эксперт выконваў «заданні па зборы і аналізе» звестак «у сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і ваеннай сферах, у тым ліку закрытага характару». Судовы працэс распачаўся 16 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе, пасяджэнні былі закрытыя, суддзя Вячаслаў Тулейка. Андрэй Паротнікаў быў прысуджаны да 10 гадоў зняволення. УзнагародыЛаўрэат прэміі Святланы Навумавай (2020).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia