Анжэла Мікалаеўна Мельнікава
Анжэла Мікалаеўна Мельнікава (12 сакавіка 1969, Гомель) — беларуская літаратуразнаўца і літаратурны крытык. Доктар філалагічных навук, прафесар. БіяграфіяНарадзілася 12 сакавіка 1969 года ў Гомелі. З адзнакай скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны ў 1991 годзе, дзе пасля засталася працаваць як выкладчык кафедры беларускай літаратуры (загадчык Іван Штэйнер), з 2000 — дацэнт, з 2019 — прафесар кафедры. У 1995 годзе скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1996), доктар філалагічных навук (2018). У 2020 годзе атрымала вучонае званне прафесара. Навуковая дзейнасцьКола навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратуры, кампаратывістыка. З’яўляецца членам спецыялізаванага савета па абароне доктарскіх дысертацый, выступае ў якасці афіцыйнага апанента і эксперта на абаронах кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, рэцэнзента навуковых часопісаў. Сябра навуковай рады часопіса «Аcta Аlbaruthenica» (Варшаўскі ўніверсітэт)[1]. Уваходзіла ў склад журы конкурсу Е. Гедройця (2019, 2021)[2]. Удзельнік Міжнародных з’ездаў славістаў (Мінск, 2013; Бялград, 2018), Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі (2013, 2014, 2015, 2019). У 2017 — у шорт-лісце Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі. Манаграфіі і асобныя выданні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia