Антаніна Васілеўна Ярыгіна
Антаніна Васілеўна Ярыгіна (8 сакавіка 1908, Кіеў — ?) — савецкая ўкраінская балерына, балетмайстар і педагог. Заслужаная артыстка УССР (1951). БіяграфіяАнтаніна Васілеўна Ярыгіна нарадзілася 8 сакавіка 1908 года ў Кіеве. У 1924 годзе скончыла Кіеўскую балетную студыю педагога Іллі Чысцякова . У 1929 годзе вучылася ў класе ўдасканалення пры Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (педагогі Агрыпіна Якаўлеўна Ваганава і Л. П. Герт). У 1926—1946 гадах працавала ў тэатрах оперы і балета гарадоў Адэсы, Кіева (Кіеўская опера, з 1924 па 1932 і з 1936 па 1941 гады), Тбілісі, Харкава (салістка Харкаўскага тэатра оперы і балета імя М. В. Лысенкі, 1923—1926), Львова. Танцу балярыны была ўласцівая акцёрская выразнасць, імклівасць кручэнняў і тэхнічная завершанасць. У 1954—1965 гадах Антаніна Васілеўна Ярыгіна працавала балетмайстрам Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі. У розныя гады Антаніна Васілеўна працавала выкладчыкам Адэскай харэаграфічнай студыі (1932—1935), Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча (1946—1951) і Кіеўскага тэатральнага інстытута (1951—1972). Яе вучаніцамі былі балерыны Л. А. Пятрэнка, В. Ф. Каліноўская, Н. Д. Рудэнка і інш. ТворчасцьСярод вядомых партый Лілея («Лілея» К. Данькевіча), Святлана («Святлана» Д. Клябанава ), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia