Заслужаны артыст Украінскай ССР
Заслужаны артыст Украінскай ССР (укр.: Заслужений артист Української РСР) — ганаровае званне, прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР і з’яўлялася адной з формаў прызнання дзяржавай і грамадствам заслуг выдатных дзеячаў мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі, кіно, цырка і г. д. Заснавана 22 лістапада 1922 года.[1] Прысвойвалася рэжысёрам, кампазітарам, дырыжорам, канцэртмайстэрам, мастацкім кіраўнікам музычных, харавых, танцавальных і іншых калектываў, іншым творчым работнікам, музыкам-выканаўцам за высокае майстэрства і садзейнічанне развіццю мастацтва. Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст Украінскай ССР», затым «Народны артыст СССР». З распадам Савецкага Саюза ва Украіне званне «Заслужаны артыст Украінскай ССР» было заменена званнем «Заслужаны артыст Украіны», пры гэтым, улічваючы заслугі грамадзян Украіны, узнагароджаных дзяржаўнымі ўзнагародамі былых СССР і Украінскай ССР, за імі захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Украінскай ССР аб узнагародах. Лаўрэаты
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia