Антонаўка (сорт яблыні)
Антонаўка, або Антонаўка звычайная — сартатып яблыні і восеньска-зімовыя сарты яблыкаў. У Беларусі больш за 60 падсартоў[1][2]. Апісанне расліныДрэвы Антонаўкі высокія, доўгажывучыя (да 120 гадоў[3]), устойлівыя да хвароб і кліматычных умоў. Дрэва марозаўстойлівае, стойкае да паршы, добра апыляецца іншымі сартамі, таксама добры апыляльнік. Дрэвы сорту Антонаўка добра фарміруюць крону, не патрабуюць частых турбот, простыя ў абслугоўванні, спачатку плоданосяць штогадова, пасля перыядычна[4]. Яблык зімовы і дасягае поўнай спеласці не раней за кастрычнік або нават лістапад. У лёжцы вельмі трывалы і выдатна захоўваецца ўсю зіму і нават да ліпеня наступнага года, чым і тлумачыцца вялікі попыт на яго ў гандляроў садавіной у часы, калі прамысловыя спосабы захоўвання садавіны не былі шырока распаўсюджаны[5]. Апісанне пладоў![]() Плады звычайна кіславатыя, вялікія памерам (100—150 грамаў), розных колераў, захоўваюцца каля трох месяцаў. Велічынёй саступаюць толькі нямногім сартам яблык, афарбаваны ў зеленавата-жоўты, а ў перыяд поўнай спеласці — у светла-жоўты колер; часам на сонечным баку плод мае чырванавата-жоўтае адценне. Скурка ў гэтага яблыка гладкая, мякаць сакавітая, на дрэве вельмі кіслыя, але пасля ляжання даволі прыемнага кіславатага смаку[5]. Ужыванне пладоўСорт кансервуюць і ўжываюць для прыгатавання соусаў, павідла[6]. З антонаўкі вырабляюць пасцілу, жэле, варэнне, мармелад. Скрылікамі антонаўкі начыняюць здобную выпечку. Таксама з пладоў Антонаўкі вырабляюць віно і сідр[7]. Добра зарэкамендавалі сябе мочаныя плады[8]. Антонаўку ўжываюць у дыеце немаўлят , а таксама пры пахудзенні[9]. У культурыУ літаратурыУ «Зямлі пад белымі крыламі» Уладзімір Караткевіч так згадваў гэтыя яблыкі[10]:
У філатэліі![]() У 2019 годзе Пошта Расіі выпусціла паштовую марку з выявай Антоўнаўкі. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia